Правадзейны стацкі дарадца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Правадзейны стацкі дарадца (рас. действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV клясы ў Табэлі аб рангах Расейскай імпэрыі. Асобы, якія яго мелі, займалі пасады дырэктара дэпартамэнту, губэрнатара, граданачальніка і іншыя. Чын даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для вытворчасьці ў чын быў усталяваны тэрмін службы ў 10 гадоў з часу атрыманьня папярэдняга чыну.