Расасенка
Расасенка | |
![]() Рака Расасенка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пішчыкі 54°31′09.62″ пн. ш. 30°50′02″ у. д. / 54.5193389° пн. ш. 30.83389° у. д. |
Вышыня вытоку | 222 м |
Вусьце | Дняпро Расасна 54°38′57.24″ пн. ш. 30°52′47.95″ у. д. / 54.6492333° пн. ш. 30.8799861° у. д. |
Вышыня вусьця | 154 м |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Дубровенскі раён |
Даўжыня | 43 км |
Плошча басэйну | 271 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Трань, Шчавоня, Бабровенка |
Правыя | Ліпіца, Лукі, Любкіньня, Перавалочна, Бабравец, Сімоніха, Мілкаўка |


Раса́сенка — рака ў Беларусі, левы прыток Дняпра. Цячэ ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 271 км². Выдатак вады ў вусьці 1.7м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выцякае за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкаў, цячэ схіламі Горацка-Амсьціслаўскай узвышанай раўніны на захадзе Смаленскага ўзвышша. Упадае ў Дняпро каля вёскі Расасна. Даліна ў верхняй плыні трапэцападобная з стромкімі схіламі шырынёй да 2 км. Абалона двухбаковая, або чаргуецца па берагох, вузкая шырынёй да 100 м, сухая, зарослая хмызьняком. Рэчышча зьвілістае, пяскова-камяністае, шырынёй 5—7 м, у ніжняй плыні да 10 м. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае ва 60% гадавога сьцёку[1].
Найбольшыя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя:
- Лукі. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Цыбульскіх. Даўжыня 10 км.
- Любкіньня. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Ляхаўкі, 2 км на паўдзень. Даўжыня 8.4 км.
- Перавалочка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Ляхаўкі, 1.5 км на паўднёвы ўсход. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰. Вадазбор 62 км², пад лесам 18%.
- Мілкаўка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Слабады, 2 км на паўднёвы ўсход. Даўжыня 6.8 км.
- Сімоніха. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Казьянаў, 0.8 км на паўночны ўсход. Даўжыня 4.8 км.
- Левыя:
- Трань. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Пагодзіна. Даўжыня 4 км.
- Шчавоня. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Барсукоў. Даўжыня 13 км.
- Баброўка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Чырвонай Слабады. Даўжыня 6 км.
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расасенка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёскі: Пішчыкі, Чырына, Быстрыёўка, Пуцяціна, Зарубы, Вежкі, Слатаўшчына, Казарынава, Міхалінава, Русаны, Казьяны, Ваўкулакава, Хандогі, Вусьце, Расасна.
Левыя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трань. Вёскі: Пагодзіна,Юкава, Слатаўшчына.
- Шчавоня. Вёскі: Барсукі, Бяскі, Гуракі, Пецькі, Міхалінава, Казарынава.
- Баброўка. Вёска Баброва.
Правыя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лукі. Вёскі: Волева, Цыбульскія, Кляны.
- Любкіньня. Вёскі: Парфенаўка, Ляхаўка, Хаетчына.
- Перавалочка. Вёскі: Кулакоўшчына, Коршыкава, Дзям’янкава, Парфенкава, Казарынава
- Бабравец. Вёскі: Лаўкі, Ліцьвінава.
- Мілкаўка. Вёскі: Вусьце, Слабада.
- Сімоніха. Вёска Вусьце.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У межах вадазбору ёсьць наступныя помнікі археалёгіі, гісторыі, мастацтва, культуры і прыроды ў паселішчах па берагах Расасенкі і яе прытоках.
- Баброва: гарадзішча ў цэнтры вёскі, на паўднёвым беразе Бабровенкі; помнік на братэрскай магіле 1710 воінаў, што загінулі ў 1943—1944 г.
- Вежкі — Гарадзішча за 0,5км на поўнач ад вёскі, ніжэй моста, на пойме правага берага.
- Казьяны — станцыя на паштовым тракце Ворша — Дуброўна — Ляды — Смаленск; абэліск на магіле капітана Б.У. Загорскага, які загінуў у 1943 г.
- Кляны — помнік на братэрскай магіле 149 воінам, што загінулі ў 1943—1944 г.; радзіма драматурга Алеся Дударава.
- Ліцьвінава (не існуе з 1970-х) на левым беразе ручая Бабравец. Радзіма паэта Сяргея Ракіты — псэўданім Сяргея Васільевіча Законьнікава(1909—1942).
- Міхалінава: абэліск на братэрскай магіле 40 воінам, што загінулі ў 1943—44 г.
- Пішчыкі: радзіма доктара філялягічных навук, прафэсара Аляксея Груцы (1924—2017).
- Чырына: гарадзішча за 1,5км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе ручая Ліпіца (правы прыток Расасенкі).
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Юрыя ў былым мястэчку Расасна.
- Сьвята-Духаўская царква ў вёсцы Міхалінава
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Ліцьвінава.
- Царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Чырына.
- Расасенка
-
Расасна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 307.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расасенка // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1973. — Т. 9. Рабкор — Сочы. — 640 с. С. 97.
- Расасенка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 С. 311.
- Расасенка // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 307.
- Расасенка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с. С. 360.
- Rososeńka (пол.) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : слоўнік. — 1888. — Т. IX: Poźajście – Ruksze. — С. 767.
- Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Ред. Г. Г. Науменко. — Минск: Белкартаграфія, 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5 (рас.)
- Гриневич А. Г. и др. Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Разд. 1, Реки. = Электронный ресурс / Калинин М. Ю., Петлицкий Е. Е., Рутковский П. П. — Менск: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, 2011. — С. 211. — 530 с. (рас.)
- Казанцев В. Ю. Восемнадцатая дивизия. — Казань: Таткнигоиздат, 1968. — 77 с. (рас.)
- Книга Большому Чертежу или древняя карта Российского государства, поновленная в розряде и списанная в книгу 1627 года. / издал Д.Языков. — Изд.2-е. — Санктпетербургъ: Россійская Академія, 1838. — С. 79. (рас.)
- Маштаков, Пётр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 33. — 292 с. (рас.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. / В. В. Куприянов. — Ленинград: Гидрометеорологическое издательство, 1966. — Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — С. 386 (№ 154), 625, 656. — 718 с. — 960 ас. (рас.)