Лукі (Жлобінскі раён)
Лукі | |
Першыя згадкі: | XVI ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 281 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′41.4″ пн. ш. 29°58′30″ у. д. / 52.9615° пн. ш. 29.975° у. д.Каардынаты: 52°57′41.4″ пн. ш. 29°58′30″ у. д. / 52.9615° пн. ш. 29.975° у. д. |
Лукі на мапе Беларусі Лукі |
Лу́кі[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 281 чал. (2004). Знаходзіцца за 13 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін, 96 км ад Гомелю. На захадзе мэліярацыйныя каналы і рака Беліца (прыток ракі Добасна).
Пляніроўка складаецца з прастакутнай, працяглай, мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі. У вёсцы ў нанава збудаваных камяніцах разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў, пераважна зь вёскі Радамля Нараўлянскага раёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагодзьдзеа як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1792 годзе дзейнічала Георгіеўская царква. У 1876 годзе адкрыта народная вучэльня (у 1889 годзе 44 вучні). У 1880 годзе хлебазапасная крама. Цэнтар Луцкай воласьці (да 9 траўня 1923 году), у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 56 населеных пунктаў (1579 двароў), у 1912 годзе — 32 населеныя пункты. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся царква, 4 ветракі, піцейны дом, крупадрабільня. У 1909 годзе 2374 дзесяціны зямлі. Пры школе працавала бібліятэка. Дзейнічала паштовае аддзяленьне.
У выніку землеўпарадкаваньня ў 1924 годзе на землях вёскі Лукі былі створаныя пасёлкі Чырвоны Рог, Новыя Лукі, Зьвязда, Новае Жыцьцё, Лісіцын Лог, Надзежда, Леніна і хутар Лагута, якія цяпер, акрамя пасёлка Новыя Лукі, не існуюць. З 20 жніўня 1924 году да 24 лістапада 1983 году цэнтар Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе арганізаваны калгасы імя П. Л. Войкава і «Рэкта», працавалі торфаздабыўная талака (з 1927 году), 2 кузьні. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, разгромлены партызанамі ў жніўні 1943 году. Карнікі спалілі 56 двароў і забілі 5 жыхароў. У баях за вёску і навакольлі ў 1944 годзе загінулі 217 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 94 жыхары загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Лукі і Чырвоны Рог. Цэнтар дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія». Працуюць сярэдняя школа з музэем, клуб, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, крама, школа-сад.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1880 — 117 двароў, 716 жыхароў; 1897 — 187 двароў, 1447 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 220 двароў, 1540 жыхароў; 1925 — 275 двароў; 1959 — 615 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 142 гаспадаркі, 281 жыхар[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.