Кабанаўка (Луцкі сельсавет)
| Кабанаўка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Жлобінскі |
| Сельсавет | Луцкі |
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°57′18″ пн. ш. 29°55′37″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 144 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2334 |
| Паштовы індэкс | 246172 |
| СААТА | 3218828041 |
| Нумарны знак | 3 |
| Кабанаўка на мапе Беларусі ± Кабанаўка | |
Каба́наўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 144 чалавекі. Знаходзіцца за 37 км на поўдзень ад места Жлобін, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Яшчыцы (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 100 км ад Гомелю.
На заходняй ускраіне мэліярацыйны канал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе цэнтар аднайменнага маёнтку, гаспадар якога абшарнік Бехлі валодаў у 1876 годзе 12 500 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і конным млыном. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся броварны завод, школа граматы, хлебазапасная крама, у Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. У 1918 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
У 1924 годзе ў выніку землеўпарадкаваньня фальварку Кабанаўка створаныя мястэчкі Казлова Паляна, Вялікі Лес і хутары Зялёны Лес, Грузьліўка, Пасяленьне, Цьвяток, Навасёл, Надзежда і Кабанаўка, якія, акрамя пасёлку Вялікі Лес, цяпер не існуюць. З 20 жніўня 1924 году цэнтар Кабанаўскага сельсавету Стрэшынскага, з 4 жніўня 1927 году Жлобінскага, з 28 чэрвеня 1933 году Стрэшынскага, з 17 сьнежня 1956 году Жлобінскага раёнаў Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камуніст», працавалі паравы млын, 2 кузьні. 58 жыхароў загінулі ў часе нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Камуніст»; працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная майстэрня, крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 3 двары
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 58 двароў, 376 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 год — 113 двароў; 1959 год — 562 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 236 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 130 гаспадарак, 342 жыхары[2]; 2010 год — 144 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 164
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.