Перайсьці да зьместу

Рэкта (Жлобінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэкта
Першыя згадкі: XX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Луцкі
Насельніцтва: 757 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′0″ пн. ш. 29°56′0″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 29.93333° у. д. / 52.96667; 29.93333Каардынаты: 52°58′0″ пн. ш. 29°56′0″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 29.93333° у. д. / 52.96667; 29.93333
Рэкта на мапе Беларусі ±
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Рэкта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рэ́кта[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 757 чал. (2010). Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад места Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Луцкая (лінія Жлобін — Магілёў), за 100 км ад Гомелю.

На ўсходзе і поўначы мэліярацыйныя каналы. У 1986 годзе былі пабудаваныя цагляныя дамы на 55 кватэр, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй тэрыторыяў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як сяло ў Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе фальварак, 270 дзесяцін зямлі. У 1924 годзе ў выніку парадкаваньня земляў фальварку былі створаны пасёлкі Зялёны Крыж і Лозкі (не існуюць). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 29 двароў, забілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 году загінулі 97 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах загінулі 36 жыхароў. З 30 красавіка 1948 году да сьнежня 1993 году цэнтар Рэкцянскага сельсавету Жлобінскага раёну. У 1962 годзе да вёскі далучаныя суседнія вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў. Цэнтар саўгасу «Рэкцянскі». Працуюць пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, крама.

У склад Рэкцянскага сельсавету ўваходзілі: да 1962 году вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў (у наш час не існуюць).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.