Перайсьці да зьместу

Зялёны Краж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зялёны Краж
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Луцкі
Насельніцтва: 38 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′0″ пн. ш. 29°53′14″ у. д. / 53° пн. ш. 29.88722° у. д. / 53; 29.88722Каардынаты: 53°0′0″ пн. ш. 29°53′14″ у. д. / 53° пн. ш. 29.88722° у. д. / 53; 29.88722
Зялёны Краж на мапе Беларусі
Зялёны Краж
Зялёны Краж
Зялёны Краж

Зялёны Краж[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 38 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 113 км ад Гомелю.

У 1962 годзе ў вёсцы знойдзены скарб 1648 году (58 манэт ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Прусіі, Брандэнбургу, Швэдзкай Прыбалтыкі), што сьведчыць пра дзейнасьць чалавека ў гэтых месцах яшчэ ў сярэднявеччы. Сучасная вёска заснаваная ў пачатку 1920-х у выніку землеўпарадкаваньня фальварку Рэкта (1924 год). У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 33 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Рэктнянскі» (цэнтар — вёска Рэкта).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.