Дубрава (Луцкі сельсавет)
Выгляд
Дубрава | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′21″ пн. ш. 29°51′32″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 29.85889° у. д.Каардынаты: 53°0′21″ пн. ш. 29°51′32″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 29.85889° у. д. |
Дубрава на мапе Беларусі Дубрава |
Дубра́ва[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 9 чал. (2004). Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад места Жлобін, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 115 км ад Гомелю.
На захадзе мэліярацыйны канал.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як невялікі хутар у Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1898 годзе пабудаваная драўляная царква.
У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў, забілі 5 жыхароў. 9 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгаса «Рактянскі» (цэнтар — вёска Рэкта).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 11 двароў, 67 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 38 двароў; 1940 — 104 жыхары; 1959 — 87 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 5 гаспадарак, 9 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.