Грушачка
Грушачка | |
Першыя згадкі: | 1923 |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′25″ пн. ш. 29°58′30″ у. д. / 52.99028° пн. ш. 29.975° у. д.Каардынаты: 52°59′25″ пн. ш. 29°58′30″ у. д. / 52.99028° пн. ш. 29.975° у. д. |
Грушачка на мапе Беларусі Грушачка |
Гру́шачка[1] — вёска[1] ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 18 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 105 км ад Гомелю.
На захадзе мэліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Рагачоў — Жлобін. Пляніроўка складаецца з кароткай, амаль мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў 1923 годзе, калі землі фальварку Царыцын Дар сталі засяляцца перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1944 годзе спалілі 14 двароў, забілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі раённага Вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1925 — 8 двароў; 1940 — 19 двароў, 95 жыхароў; 1959 — 93 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 12 гаспадарак, 18 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.