Лебядзёўка (Жлобінскі раён)
Лебядзёўка | |
Першыя згадкі: | XVIII ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 976 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′31.2″ пн. ш. 30°1′25.2″ у. д. / 52.925333° пн. ш. 30.023667° у. д.Каардынаты: 52°55′31.2″ пн. ш. 30°1′25.2″ у. д. / 52.925333° пн. ш. 30.023667° у. д. |
Лебядзёўка на мапе Беларусі Лебядзёўка |
Лебядзёўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 976 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 106 км ад Гомелю.
На поўначы возера Лебядзёўка, на ўсходняй ускраіне рака Дняпро.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніца вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Граф Чарнышоў-Круглікаў валодаў у Жлобіне і ў вёсцы Лебядзёўка ў 1874 годзе 1319 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і паромам. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, піцейны дом, у Лукаўскай воласьці. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе 578 дзесяцін зямлі, у фальварку 343 дзесяціны зямлі.
У 1922 годзе на базе фальварка быў створаны пасёлак Новы Сьвет (у наш час не існуе). У 1923 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1935 годзе арганізаваны калгас. У часн Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1941 году і чэрвені 1944 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Побач зь вёскай, недалёка ад Дняпра, напачатку 1950-х пабудаваны Жлобінскі лінны завод. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Леніна. У складзе дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі). Разьмешчаныя аддзяленьне сувязі, пачатковая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1816 — 48 двароў; 1897 — 66 двароў, 481 жыхар (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 78 двароў, 546 жыхароў; у фальварку 7 жыхароў; 1925 — 103 двары; 1940 — 181 двор, 697 жыхароў; 1959 — 688 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 360 гаспадарак, 976 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.