Беліца (Жлобінскі раён)
Беліца | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Былыя назвы: | Слабада-Беліца, Лукаўская Слабада |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 374 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′7″ пн. ш. 29°58′0″ у. д. / 52.93528° пн. ш. 29.96667° у. д.Каардынаты: 52°56′7″ пн. ш. 29°58′0″ у. д. / 52.93528° пн. ш. 29.96667° у. д. |
Беліца на мапе Беларусі Беліца |
Бе́ліца[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на аднайменнай рацэ. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 374 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Новікі (лінія Бабруйск — Жлобін), за 99 км ад Гомелю.
Аўтадарога Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з прастакутнай мэрыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца кароткая прастакутная вуліца. На поўначы паралельна да галоўнай, праходзяць чатыры кароткіх вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1661 годзе згадваецца як частка даўно выдзеленага з Рагачоўскага староства маёнтку Лукі ў Рэчыцкім павеце ВКЛ.[2] Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як слабада ў Лукаўскай вобласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1850 годзе ўласнасьць казны. У 1885 годзе знаходзіліся слабада і фальварак. Паводле перапісу 1897 году вёска Слабада-Беліца (яна ж Лукаўская Слабада) працаваў вятрак. Значную долю ў эканоміцы гаспадара аднайменнага маёнтка І. М. Падвальнага займала нарыхтоўка і продаж лесу. У 1909 годзе 955 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беліца». У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 32 двары, забілі 8 жыхароў. 49 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі). Працуюць аддзяленьне сувязі, пачатковая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1850 — 32 двары, 237 жыхароў; 1897 — 98 двароў, 664 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 106 двароў; 1940 — 148 двароў, 720 жыхароў; 1959 — 627 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 160 гаспадарак, 374 жыхары[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ LVIA f. 525 ap. 8 b. 24 l. 5
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.