Беліца (прыток Добасны)
Выгляд
| Беліца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Старая Кашара |
| Вусьце | Добасна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гомельская вобласьць |
| Даўжыня | 31 км |
| Плошча басэйну | 197 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Бе́ліца, Лу́каўскі навал — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Добасны (басэйн Дняпра). Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 197 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара Рагачоўскага раёну. За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Малевічы Жлобінскага раёну ўпадае ў Добасну. Прытокі — мэліярацыйныя каналы агульнай працягласьцю 168 км. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 65
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 65