Чырвоная Горка (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоная Горка
Першыя згадкі: XX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Луцкі
Насельніцтва: 5 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: (0) 2334
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′00″ пн. ш. 30°01′33″ у. д. / 52.966667° пн. ш. 30.02583° у. д. / 52.966667; 30.02583Каардынаты: 52°58′00″ пн. ш. 30°01′33″ у. д. / 52.966667° пн. ш. 30.02583° у. д. / 52.966667; 30.02583
Чырвоная Горка на мапе Беларусі
Чырвоная Горка
Чырвоная Горка
Чырвоная Горка

Чырвоная Горка — пасёлак у Беларусі, на рацэ Дняпро. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 5 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад места Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 181 км ад Гомелю.

На поўдні і захадзе мяжуе зь лесам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя раскопкі на гарадзішчы Гарадок, з удзелам школьнікаў. 2013 г.

Выяўленае археолягамі гарадзішча раньняга жалезнага веку (VI стагодзьдзе да н. э. — II стагодзьдзе н. э., за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі), якое вядомае пад мясцовымі назвамі Гарадок і Круча, сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з першабытнаабшчыннага часу. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 годзе сяліба, 74 дзесяціны зямлі, у Луцкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас, працавала цагельня. У часе Вялікай Айчыннай вайны 6 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі раённага Вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]