Перайсьці да зьместу

Луцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луцкі
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Луцкі
Насельніцтва: 1676 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Паштовы індэкс: 247213
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′13.7″ пн. ш. 29°57′30″ у. д. / 52.970472° пн. ш. 29.95833° у. д. / 52.970472; 29.95833Каардынаты: 52°58′13.7″ пн. ш. 29°57′30″ у. д. / 52.970472° пн. ш. 29.95833° у. д. / 52.970472; 29.95833
Луцкі на мапе Беларусі
Луцкі
Луцкі
Луцкі

Лу́цкі[1] — пасёлак і аграгарадок у Беларусі, на рацэ Беліца. Цэнтар Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 1626 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад места Жлобін, за 3,5 км ад чыгуначнай станцыі Луцкае, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 104 км ад Гомелю.

Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. Пасёлак рос амаль адначасова з павелічэньнем маштабаў распрацоўкі торфу. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 году акупанты спалілі 17 двароў. У 1962 годзе да пасёлку быў далучаны пасёлак торфабрыкетнага заводу «Луцкі». З 24 лістапада 1983 году цэнтар Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну. Працуюць торфабрыкетны завод, музычная школа, бібліятэка, лякарня.

У склад Луцкага сельсавету ўваходзілі (у наш час ня існыя): да 1962 году пасёлак торфабрыкетнага заводу «Луцкі», да 1963 году пасёлак пеньказавода, да 1966 году вёска Кастрычніцкая (да 30 ліпеня 1964 году Тапіла), пасёлкі Гуляйполе, Леніна, Надзежда, Чырвоны Рог, да 1966 году пасёлак Лісіны Лог.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.