Перайсьці да зьместу

Вярбічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вярбічаў
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Луцкі
Насельніцтва: 51 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′0″ пн. ш. 29°57′55″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 29.96528° у. д. / 52.96667; 29.96528Каардынаты: 52°58′0″ пн. ш. 29°57′55″ у. д. / 52.96667° пн. ш. 29.96528° у. д. / 52.96667; 29.96528
Вярбічаў на мапе Беларусі
Вярбічаў
Вярбічаў
Вярбічаў

Вярбі́чаў[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 51 чал. (2004). Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 103 км ад Гомелю. На поўдні, поўначы і захадзе мэліярацыйныя каналы.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планоўка складаецца з дугападобнай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомы з пачатку XIX стагодзьдзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году ў Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе жыхары валодалі 150 дзесяцінамі зямлі.

У 1934 годзе арганізаваны калгас. 6 жыхароў загінулі ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.