Алесь Кучар
Алесь Кучар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1910
|
Памёр | 9 красавіка 1996 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратурны крытык, драматург, крытык, сцэнарыст, прафэсар унівэрсытэту, журналіст, рэдактар |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды |
Алесь Ку́чар (Айзік Евелевіч, Айзік Кучар; 27 чэрвеня 1910, в. Прудзішча, цяпер Смалявіцкі раён — 9 ліпеня 1996, Менск) — беларускі крытык і драматург.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1926 годзе працаваў у Смалявіцкім райвыканкаме справаводам. Вучыўся ў БДУ і Беларускім вышэйшым пэдагагічным інстытуце (1929—1932), пасьля ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філязофіі і літаратуры, які скончыў у 1937 годзе. У 1932—1936 гадах — у рэдакцыях беларускіх рэспубліканскіх газэт, на Беларускім радыё.
У 1938—1940 гадах выкладчык Менскага пэдагагічнага інстытуту. Адным вечарам 1940 года, калі Максім Танк, Натальля Арсеньнева і Алесь Кучар ішлі па Савецкай вуліцы ў Менску, Танк голасна гаварыў па-беларуску, на што атрымаў спалоханую заўвагу Кучара:
Ведаеце, не гаварыце так голасна па-беларуску, у нас гэта не прынята[2]. | ||
У час Вялікай Айчыннай вайны — журналіст франтавых газэт.
3 1945 году намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Літаратура і мастацтва», з 1948 году загадчык аддзелу ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 году рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1960—1968 гадах чалец сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1927 году.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У яго працах 1930—1940-х гг. вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі творчасьці Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага, У. Хадыкі і інш., прыпісваньне ім буржуазна-нацыяналістычнай ідэалёгіі, эстэцтва. У пазьнейшых артыкулах і нарысах пра клясыкаў беларускай літаратуры і іх творчасьць (зборнікі «Літаратурна-крытычныя артыкулы», 1953; «Аб мастацкай прозе», 1961) пазбавіўся спрошчанай трактоўкі твораў.
Аўтар п’ес пра партызанскі рух («Заложнікі», пастаўлена ў 1944), менскіх падпольшчыкаў («Гэта было ў Менску», пастаўлена ў 1949), пасьляваеннае будаўніцтва («Неспакойныя сэрцы», пастаўлена ў 1952), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Чырвонае лісьце» (з А. Куляшовым, 1958), «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (з М. Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Усходні калідор» (з В. Вінаградавым, 1968).
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў сына Фэлікса Кучара (нар. 1935), беларускага апэратара і рэжысэра дакумэнтальнага кіно.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзвіной, Нямігай, Віліяй: П’есы і кінасцэнарыі. Мн., 1962;
- Аблічча часу. Мн.,1971;
- Літаратурна-крытычныя артыкулы:Выбранае. Мн., 1980.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Арсеннева, Н. Аўтабіяграфічная нататка // Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Савік; Прадм. А. Сямёнавай. — Мн.: С. 475. — 592 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. Кучар Алесь.
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Менску
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Памерлі 9 ліпеня
- Беларускія літаратурныя крытыкі
- Літаратары, вядомыя пад псэўданімамі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка