Крэмона
| Крэмона | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 400 да н. э. | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 47 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 45°08′00″ пн. ш. 10°01′29″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
| Этнахаронімы | cremonesi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0372 | ||||
| Паштовы індэкс | 26100 | ||||
| Нумарны знак | CR | ||||
| Сайт | comune.cremona.it (італ.) | ||||
| Крэмона на мапе Італіі Крэмона | |||||
Крэмона (па-італьянску: Cremona) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя. Гэта таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Крэмона асабліва вядомая сваёй музычнай гісторыяй і традыцыямі, тут працавалі такія вядомых скрыпічныя майстры, як то Джузэпэ Гварнэры, Антоніё Страдывары, Франчэска Руджэры, Вінчэнца Руджэры і некалькі прадстаўнікоў роду Амаці[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крэмона ўпершыню згадваецца як паселішча цэнаманаў, то бок кельцкага племяні, якое прыбыло ў даліну По каля 400 году да н. э. У 218 годзе да н. э. рымляне заснавалі на месцы сучаснага гораду калёнію, якая поруч з суседняй Плацэнцыяй (сучасная П’ячэнца) сталі галоўнымі базамі дзеля пранікненьня ў рэгіён будучай Цызальпійскай Галіі. Праз важнае гандлёвае значэньне места было злучанае дарогай з Брыксіяй (сучасная Брэшыя).
Крэмона хутка ператварылася ў адзін з найбуйнейшых гарадоў паўночнай Італіі, бо знаходзілася на галоўнай дарозе, якая злучала Геную з Аквілеяй. Места падтрымлівала Юліюса Цэзара і карысталася прыязнасьцю зь ягонага боку, але пазьней горад падтрымаў Марка Юніюса Брута і Сэнат у іхным канфлікце з Актавіянам Аўгустам, які, перамогшы, у 40 годзе да н. э. канфіскаваў землі і надаў іх сваім людзям. Знакаміты паэт Вэргіліюс, які навучаўся ў Крэмоне, мусіў быў пазбавіцца сваёй радавой гаспадаркі, але потым вярнуў яе ў свае рукі.

Росквіт гораду працягваўся да 69 году, калі ён быў разрабаваны і разбураны ў другой бітве пры Бэдрыякуму войскамі Вэспасіяна, якія былі ачоленыя Маркам Антоніюсам Прымам. Не зважаючы на тое, што Крэмона была хутка адбудаваная, але ейная значнасьць была згубленая. Па ўварваньні лянгабардаў у Італію ў другой палове VI стагодзьдзя, Крэмона заставалася пад бізантыйскім кіраваньнем у складзе Равэнскага экзархату. У 603 годзе горад быў захоплены лянгабардзкім каралём Агілюльфам і зноў разбураны. Ягоная тэрыторыя была падзелена паміж двума герцагствамі Брэшыя і Бэргама. У 615 годзе каралева Тэадэлінда адбудавала Крэмону і прызначыла сюды біскупа. Кантроль над горадам усё больш пераходзіў да біскупа, які стаў васалам Сьвятой Рымскай імпэрыі па заваяваньні Італіі Карлам Вялікім. Паводле наяўных зьвестак, Крэмона ў 1903 годзе ўжо кіравалася камунай.
Горад прысягнуў Фрыдрыху Барбаросу, калі ён уварваўся ў Італію. Дзякуючы ляяльнасьці імпэратара ў 1154 годзе Крэмона пачала біць уласныя манэты. У 1162 годзе імпэрскія і крэмонскія войскі напалі на Мілян і зьнішчылі яго. Аднак у 1167 годзе горад перайшоў на іншы бок, далучыўшыся да Лямбардзкай лігі. Надалей места варагавала з суседзямі, часта ваюючы зь імі. У канцы XIII стагодзьдзя ўладу ў горадзе трымаў род Кавалькабаў. За іхным часам было створана або адрамантавана шмат будынкаў, у тым ліку званіца Тараца, раманская царква Сьвятога Францыска, трансэпты катэдры і Лёджыя дэі Міліці. Пасьля места трапіла пад уладу сям’і Вісконці. У гэты час Крэмона стала часткай Мілянскага герцагства. За Вісконці, а потым за Сфорцамі Крэмона зьведала культурнае і рэлігійнае разьвіцьцё. З 1499 па 1509 гады места было пад уладай Вэнэцыі, аднак пасьля перамогі Італьянскай лігі ў бітве пры Аньядэльлё, Крэмона вярнулася пад уладу Міляну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it
- ↑ Yin, Steph (20.12.2016). «Science behind Stradiveri violins». The New York Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт. (італ.)