Клінцы
Выгляд
Клінцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1707 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Клінцоўскі | ||||
Плошча: | 64 км² | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 64 236 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1003,69 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 483 36 | ||||
Паштовыя індэксы: | 243140—243146 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′10″ пн. ш. 32°14′10″ у. д. / 52.75278° пн. ш. 32.23611° у. д.Каардынаты: 52°45′10″ пн. ш. 32°14′10″ у. д. / 52.75278° пн. ш. 32.23611° у. д. | ||||
Клінцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.klinci.ru |
Клінцы́ — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Туросьне. Адміністрацыйны цэнтар Клінцоўскага раёну. Насельніцтва на 2009 год — 64 236 чал. Другое па велічыні места вобласьці.
Знаходзіцца за 164 км на захад ад Бранску, за 9 км на паўночны захад ад аўтадарогі М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Гомель.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1707: заснаваныя як слабада ўцекачамі-стараабрадцамі.
- 1782: пасад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1891: у Клінцах працавала 10 суконных і 3 панчошныя фабрыкі, 11 гарбарных , 2 чыгуналіцейных і палатняны заводы, маслабойня, 2 мылаварні і 3 цагельні.
- 1925: атрымалі статус места.
- 1926: накіраваны Інбелкультам у экспэдыцыю на Браншчыну А. Сержпутоўскі сьведчыў, што «ў Клінцах мяшанае насельніцтва: на першым месцы ідуць вялікаросы-стараабрадцы, потым габрэі і беларусы, але ў іх мове ўжо шмат расейскіх словаў і зваротаў».[1]
- 1929: цэнтар раёну.
- 20 жніўня 1941 — 25 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1866 | 1920 | 1926 | 1939 | 1950 | 1960 | 1970 | 1979 | 1992 | 2002 | 2009 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Насельніцтва, тыс. | 7,0 | 14,1 | 22,3 | 40,6 | 34,2 | 43,8 | 58,0 | 68,5 | 71,4[2] | 67,3 | 64,2 |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтакранавы завод, аўтарамонтны завод, швацкая фабрыка, трыкатажная фабрыка, камбінат будаўнічых матэрыялаў, завод тэлефоннай апаратуры.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гістарычная забудова места (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (пач. XIX ст.)
- Царква Сьв. Мікалая (пач. ХХ ст.)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла (1794—1881, 1848)
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
- ^ Клинцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Nowozybkow // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 291—292
- Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
- Клинцы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клінцы , Radzima.org
- Афіцыйны сайт места (рас.)
|