Тацьцяна Дзьмітрусёва
Выгляд
| Тацьцяна Дзьмітрусёва | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 1 студзеня 1948 |
| Памерла | 28 жніўня 1998 (50 гадоў) |
| Пахаваная | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, журналістка |
Таця́на Па́ўлаўна Дзьмітрусёва (1 студзеня 1948, Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР — 28 жніўня 1998, в. Клачкі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларуская пісьменьніца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля заканчэньня БДУ (1977) працавала загадчыцай літаратурнага аддзелу газэты «Чырвоная змена», намесьнікам рэдактара газэты «Піянер Беларусі», потым газэты «Культура», рэдактарам газэты «Кнігарня». Пазьней працавала ў «Настаўніцкай газеце».
Аўтарка двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменьнікаў, мастакоў, артыстаў. У апошні час жыла ў в. Клачкі Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Пахаваная на вясковых могілках.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|