Перайсьці да зьместу

Магілёўская акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёўская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг СССР СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Магілёў
Дата ўтварэньня 1924
Дата скасаваньня 26 ліпеня 1930
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Насельніцтва (1926) 530,8 тыс.
Нацыянальны склад беларусы — 89,6%; габрэі — 6,5%; расейцы — 1,0%
Плошча 11,7 тыс. км²
Скасаваная 1930
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Магілёўская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з 17 ліпеня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Магілёў.

Першапачаткова ўключаў 10 раёнаў: Бялыніцкі, Быхаўскі, Журавіцкі, Кармянскі, Лупалоўскі, Магілёўскі, Прапойскі, Чавускі, Чачавіцкі, Шклоўскі.

У чэрвені 1927 году ў склад Магілёўскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаванай Калінінскай акругі: Бялынкавіцкі, Клімавіцкі, Касьцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Хоцімскі, Чарыкаўскі

У жніўні 1927 Бялынкавіцкі і Мілаславіцкі раёны былі скасаваныя.

Акруга скасаваная ў ліпені 1930, як і большасьць акругаў СССР. Раёны пераданыя ў прамое падпарадкаваньне БССР.

Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 530,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 89,6%; габрэі — 6,5%; расейцы — 1,0%.

Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.