Антон Бархаткоў
Антон Бархаткоў | |
Антон Стафанавіч Бархаткоў. Аўтар рэльефу — скульптар Яўген Колчаў. | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Шчаглоўка, Магілёўская губэрня |
Дата сьмерці | 24 сакавіка 2001 |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | пэйзаж і натурморт[d] |
Плынь | жывапіс |
Узнагароды | Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1991) |
Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка Магілёўскай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер у Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці — 24 сакавіка 2001, Менск, Беларусь) — беларускі жывапісец, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1991).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыўшы сямігодку (1932), зьехаў у Маскву, быў беспрытульным, пасьля выхаванцам пры вайсковай частцы. Паступіў у Маскоўскую мастацкую вучэльню памяці 1095 году(ru). Скончыўшы яе ў 1940 року, вярнуўся ў Беларусь.
З пачаткам нямецка-савецкай вайны трапіў у акружэньне пад Рагачовам. У складзе партызанскага аддзелу «За Савецкую Беларусь» дзейнічаў на тэрыторыі Касьцюковіцкага раёну і Бранскае вобласьці. У 1943—1944 роках браў удзел у арганізацыі і правядзеньні першай выставы беларускага мастацтва ў Маскве, прысьвечанай 25-годзьдзю стварэньня БССР. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.
У 1945 паступіў ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава(ru), які скончыў у 1948.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стафанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафэсійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю.
Аўтар шырокавядомых карцін «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Ганачак» (1947), «Першая песенька» (1957), «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нёмане» (1960), «Красавіцкі дзень» (1964), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Апошні прамень», «Бэз» (1970), «Залатая восень» (1981), «Любімыя дубы Я. Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Ветраны дзень на возеры Мсьціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997) і іншыя. Удзельнік пэрсанальных выставаў у Менску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бэльгіі (1993), Італіі (1996), Нідэрляндах (1997).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, музэях Магілёву, Гародні, Гомлі, Бялынічаў, Касьцюковічаў, Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, прыватных калекцыях у Бэльгіі, Нідэрляндах ды іншых.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бархаткоў Антон Стафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 322.
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — 727 с. — 9500 ас.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Мастакі XX стагодзьдзя
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Савецкія мастакі і мастачкі
- Нарадзіліся ў Касьцюковіцкім раёне
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытуту імя Сурыкава
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Мастакі-рэалісты