Батаеўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бата́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Хоцімскага раёну, мяжуе зь Бярозкаўскім і Бяседавіцкім сельсаветамі, Бранскай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ветка. Насельніцтва на 2010 год — 500 чалавек[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Батаеўскі сельсавет скасаванага Бялынкавіцкага раёну.

12 сьнежня 1935 году Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.

30 сьнежня 2010 году ліквідаваныя вёскі Доўгая Дубрава, Траецкі і Труд[2].

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2007 год:

  • Населеных пунктаў — 14
  • Агульны плошча — 75,9 км²
  • Колькасьць насельніцтва — 655 чалавек
  • Непаўналетніх — 92
  • Працаздольных — 354

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаны: СПК «Батаева», навучальна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы сад-сярэдняя школа», 2 фэльчарска-акушэрскія пункты, 2 Дамы культуры, бібліятэка-клюб, 2 бібліятэкі, 4 дамы сацыяльных паслуг, Батаеўскае лясьніцтва, 2 аддзяленьні сувязі, 3 крамы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]