Альбін Экдаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбін Экдаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1989(1989-07-28)[1][2] (34 гады)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Юргордэн
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2010
2009—2010
2010—2011
2011—2015
2015—2018
2018—2022
2022—2023
2024—
Бромапойкарна
Ювэнтус
Сіена (арэнда)
Балёньня
Кальяры
Гамбург
Сампдорыя
Спэцыя
Юргордэн
24 (0)
3 (0)
26 (1)
22 (1)
116 (8)
54 (1)
122 (3)
40 (0)
0 (0)
Зборныя
2011— Швэцыя 70 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Альбін Экдаль (па-швэдзку: Albin Ekdal; нарадзіўся 28 ліпеня 1989 году, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі футбольны паўабаронца, гулец клюбу «Юргордэн» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійную кар’еру Альбін Экдаль пачаў у 2007 року ў складзе стакгольмскага «Бромапойкарна». 23 траўня 2008 заключыў 4-гадовую дамову з турынскім «Ювэнтусам». Дэбют у Сэрыі А адбыўся 18 кастрычніка 2008 году ў матчы супраць «Напалі», у якім ён выйшаў на поле на 75-й хвіліне, замяніўшы Крыстыяна Поўльсэна. 15 ліпеня 2009 «Сіена» ўзяла Экдаля ў арэнду на сэзон. Альбін згуляў у 27 матчах за клюб і забіў 1 гол, аднак клюб тым ня меней вылецеў з Сэрыі А. 28 чэрвеня 2010 «Ювэнтус» прадаў 50% сваіх правоў на Экдаля «Балёньні» з умовай, што кожны год абодва клюбы будуць узгадняць умовы ягонага выступу ў наступным сэзоне. 21 жніўня 2011 абодва ўладальнікі прадалі Экдаля клюбу Сэрыі А «Кальяры».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экдаль дэбютаваў за зборную Швэцыі 10 жніўня 2011 ў таварыскім матчы са зборнай Украіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Albin Ekdal // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Albin Ekdal // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]