Перайсьці да зьместу

Пруцак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пруцак
трансьліт. Prucak
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 13 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′34″ пн. ш. 27°47′36″ у. д. / 53.32611° пн. ш. 27.79333° у. д. / 53.32611; 27.79333Каардынаты: 53°19′34″ пн. ш. 27°47′36″ у. д. / 53.32611° пн. ш. 27.79333° у. д. / 53.32611; 27.79333
Пруцак на мапе Беларусі ±
Пруцак
Пруцак
Пруцак
Пруцак
Пруцак
Пруцак

Пру́цак[1] (таксама сустракаецца Пру́цк[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Знаходзіцца за 40 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 40 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы.

На пачатку ХХ ст. хутар у Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[2].

  • пачатак XX ст. — 17 двароў, 59 жыхароў
  • 2002 год — 15 двароў, 18 жыхароў
  • 2009 год — 13 чалавек[3]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі