Рыгор Парэчын
Рыгор Парэчын | |
Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1894 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 чэрвеня 1938 (44 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | правазнавец, эканаміст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва[d] |
Рыгор Яўхімавіч Парэчын (8 сакавіка 1894, Задашчэньне, Пухавіцкі раён — 28 чэрвеня 1938, Менск) — беларускі правазнавец, эканаміст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920 уступіў у ВКП(б). У 1924 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі ўнівэрсытэт. З 1921 годзе працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР. З 1924 году намесьнік старшыні Камісіі заканадаўчых меркаваньняў пры СНК БССР. З 1931 году у Інстытуце Савецкага будаўніцтва і права АН БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце эканомікі АН БССР.
Арыштаваны 24.1.1937 па адрасе: вул. Няміга, д. 16/2, кв. 10. На той момант быў жанаты, гадаваў дзіця. Асуджаны пазасудовым органам НКВД (па іншай інфармацыі — Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па артыкулах 68, 69, 70 і 76) за «шкодніцкую работу ў навуковых установах БССР» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Растраляны 28.6.1938 у менскай турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 1.8.1957. Асабовая справа П. № 10776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў пытаньні савецкай фэдэрацыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Падчас працы ў Інстытуце эканомікі АН БССР прымаў удзел у складаньні першага ў Беларусі падручніка эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у дасьледаваньнях па праблемах разьмяшчэньня вытворчых сіл (у прыватнасьці далейшага разьмяшчэньня ў Беларусі прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў). Дасьледаваў сыравінную базу прамысловасьці мінэральных будаўнічых матэрыялаў. Менавіта ён абгрунтаваў мэтазгоднасьць будаўніцтва буйных цагельных прадпрыемстваў у Петрыкаўскім, Горацкім і Асьвейскім раёнах Беларусі, а таксама пашырэньня цагельнай вытворчасьці ў Дрысьненскім раёне[1].
- Парэчын Г. Савецкая Беларусь у зносінах з чужаземнымі дзяржавамі // Змаганьне. Сш. 1. Мн., 1924
- Парэчын Г., Пінчук М. Асновы Савецкай Дзяржавы // Маладняк. 1927. №1. С. 71-84; №11. С. 79-92
- Парэчын Г. Наша Канстытуцыя. Мн., 1928
- Парэчын Г. Ідэя беларускай дзяржаўнасьці перад утварэньнем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы катэдры сучаснага права. 1929. Т. 1.
- Эканамічная геаграфія БССР. Мн., БАН, 1936. (у сааўтарстве).
- Парэчын Г. Сыравінная база прамысловасці мінеральных будматэрыялаў // Сацыялістычнае будаўніцтва. №6-7. 1936. С. 42-51.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Возвращенные имена; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993; ЭГБ, т. 5.