Перайсьці да зьместу

Вяркалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вяркалы
трансьліт. Viarkaly
Былая назва: Вяркальле
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 31 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′4″ пн. ш. 27°44′23″ у. д. / 53.35111° пн. ш. 27.73972° у. д. / 53.35111; 27.73972Каардынаты: 53°21′4″ пн. ш. 27°44′23″ у. д. / 53.35111° пн. ш. 27.73972° у. д. / 53.35111; 27.73972
Вяркалы на мапе Беларусі ±
Вяркалы
Вяркалы
Вяркалы
Вяркалы
Вяркалы
Вяркалы

Вярка́лы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Мапа ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Вяркалы.

Па пісьмовых крыніцах XIX стагодзьдзя вядома як сяло Вяркалы (Вяркалле, Вяркальле) Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1880-х гадах згадваецца царква. У 1897 годзе згадваецца хлебазапасны магазын. У пачатку XX стагодзьдзя згадваецца школа царкоўнай граматы і маёнтак Вяркалы.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі 1917 года адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, каля 40 вучняў (1922). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Перамога», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадзкога сельсавету[2], з 1 красавіка 1960 году да 5 траўня 1962 году — у складзе Шацкага сельсавету.

Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасьля — у складзе Селецкага сельсавета[3].

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[4].

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[5].

  • пачатак 1880-ых — 14 двароў, 160 жыхароў
  • 1897 — 46 двароў, 253 жыхары
  • пачатак XX ст. — 50 двароў, 341 жыхар. У маёнтку Вяркалы — 1 двор, 42 жыхары
  • 1917 год — 50 двароў, 286 жыхароў. У маёнтку Вяркалы — 1 двор, 16 жыхароў
  • 2002 год — 25 двароў, 53 жыхары
  • 2009 год — 31 чалавек[6]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  6. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9