Перайсьці да зьместу

Ільлінка (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільлінка
трансьліт. Iĺinka
Былая назва: Сьвятое
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 2 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244890027
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′18″ пн. ш. 27°53′47″ у. д. / 53.33833° пн. ш. 27.89639° у. д. / 53.33833; 27.89639Каардынаты: 53°20′18″ пн. ш. 27°53′47″ у. д. / 53.33833° пн. ш. 27.89639° у. д. / 53.33833; 27.89639
Ільлінка на мапе Беларусі ±
Ільлінка
Ільлінка
Ільлінка
Ільлінка
Ільлінка
Ільлінка

Ільлі́нка[1] (таксама сустракаецца Ільі́нкі, мн.. Іллі́нка, ж.[1]), да 1960 году мела назву Сьвятое — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

На пачатку 20 стагодзьдзя вядома як урочышча Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Паводле перапісу 1926 году — хутар.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1960 годзе была зьменена назва вёскі з Сьвятое на Ільінка.

Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавету, пасьля — у складзе Селецкага сельсавету[2].

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[3]. З 2006 году да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[4].

  • пачатак ХХ ст. — 1 двор, 5 жыхароў
  • 2026 год — 2 двары, 6 жыхароў
  • 2002 год — 2 двары, 3 жыхары
  • 2009 год — 2 чалавекі[5]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савете дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9