Перайсьці да зьместу

Жавулкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жавулкі
трансьліт. Žavulki
Першыя згадкі: сярэдзіна XIX стагодзьдзя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Пацейкаўскі
Вышыня: 215[1] м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  36 чал. (2010)[2]
этнічны склад: беларусы
колькасьць двароў: 24
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1719
Паштовы індэкс: 223911
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′22″ пн. ш. 26°54′32″ у. д. / 53.17278° пн. ш. 26.90889° у. д. / 53.17278; 26.90889Каардынаты: 53°10′22″ пн. ш. 26°54′32″ у. д. / 53.17278° пн. ш. 26.90889° у. д. / 53.17278; 26.90889
Жавулкі на мапе Беларусі ±
Жавулкі
Жавулкі
Жавулкі
Жавулкі
Жавулкі
Жавулкі

Жа́вулкі[3]вёска на захадзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавету.

Жавулкі месьцяцца за 12 км на захад ад Капылю, 132 км на поўдзень ад Менску, 16 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Асіпавічы — Баранавічы. Транспартныя сувязі па шашы Ўзда — Капыль і далей па аўтадарозе КапыльПацейкіКудзінавічы[2].

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска Жавулкі згадваецца ў Слуцкім павеце Менскай губэрні (Расейская імпэрыя) у якасьці прыватнай уласнасьці Алендзкага. У 1870 годзе адчынілі школу граматы, у якой на 1890 год навучалася 13 хлопчыкаў. У 1887 годзе заснавалі сыраварны завод. У 1897 годзе вёска знаходзілася ў складзе Пацейкаўскай воласьці Слуцкага павету. У вёсцы працавалі хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня і піцейны дом. Жавулкі вызначаліся ткацтвам. Каля вёскі быў хутар. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёскі Прусы 1 і Прусы 2 абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У 1921 годзе ўрад Беларускай ССР нацыяналізаваў 2 маёнткі пры вёсцы. У вёсцы былі млын, чытальня і школа 1-й ступені з адным настаўнікам і 60 вучнямі. У 1924 годзе пры вёсцы быў аграўчастак. З 20 жніўня 1924 году ў Пацейкаўскім сельсавеце Капыльскага раёну (Слуцкая акруга, БССР). У 1924/1925 навучальным годзе ў беларускамоўнай школе, што месьцілася ў былым памешчыцкім доме, працаваў 1 настаўнік А.П. Було. У школе быў 51 вучань і дзейнічаў драматычны гурток[2].

У пачатку 1930-х гадоў стварылі калгас «Чырвонаармеец», працавалі кузьня і 2 ветракі. З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. 27 чэрвеня 1941 году нямецкія войскі захапілі Жавулкі ў ходзе Нямецка-савецкай вайны. У вёсцы дзейнічала суполка камсамолу на чале з сакратаром Н. Тароцькам[2]. 5 лютага 1943 году нямецкія карнікі спалілі 512 жыхароў Жавулак, у тым ліку дзяцей, жанчынаў і старых[4], у ходзе карнай апэрацыі «Сьвята ўраджаю». Быў спалены 121 двор. 1 ліпеня 1944 году Чырвоная армія СССР заняла вёску. У ходзе Нямецка-савецкай вайны на фронце і ў савецкіх партызанах загінула 62 вяскоўцы. З 20 верасьня 1944 году ў Бабруйскай вобласьці. З 8 студзеня 1954 году зноў у Менскай вобласьці. У 1960 годзе вёска і пасёлак у калгасе «Прагрэс»[2]. У 1967 годзе на магіле вяскоўцаў, спаленых нямецкімі карнікамі ў Нямецка-савецкую вайну, што месьціцца на ўскраіне вёскі, усталявалі помнік[4]. У 2007 годзе ў сельскагаспадарча-вытворчым каапэратыве «Пацейкі»[2].

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 472 жыхары і 92 двары + 10 жыхароў (хутар)
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 522 жыхары і 90 двароў + 20 жыхароў (маёнтак); 1917 год — 535 жыхароў і 95 двароў + 123 жыхары і 3 двары (2 маёнткі); 1924 — 514 жыхароў і 104 двары + 10 жыхароў (аграўчастак); 1926 год — 531 жыхаро і 114 двароў; 1941 год — 785 жыхароў і 156 двароў; 1960 год — 146 жыхароў + 60 жыхароў (пасёлак); 1997 год — 74 жыхары і 47 гаспадарак; 1999 год — 76 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 39 жыхароў і 26 гаспадаркі; 2009 год — 29 жыхароў; 2010 год — 36 жыхароў і 24 гаспадаркі[2]
  1. ^ Жавулкі (Капыльскі раён) // Партал «Фота-плянэта», 2015 г. Праверана 25 верасьня 2018 г.
  2. ^ а б в г д е ё Васіль Удальцоў, Уладзімер Пракапцоў. Капыльскі раён (Жавулкі) // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкляпэдыя / дыр.рэд.кал. Тацяна Бялова, нав.рэд. Аляксандар Лакотка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2011. — Т. 8. Менская вобласьць. Кн. 2. — С. 171. — 464 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0554-6
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 201
  4. ^ а б Тацяна Лазоўская. Іх спасьціг лёс Хатыні // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 6. — ISSN 1990-763x.