Перайсьці да зьместу

Д’Эўэс Коўк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Д'Эўэс Коўк»)
Д'Эўэс Коўк
D'Ewes Coke
Род дзейнасьці сьвятар і адвакат
Дата нараджэньня 1747[1]
Месца нараджэньня Мэнсьфілд Ўудгаўс
Дата сьмерці 12 красавіка 1811
Месца сьмерці Бат
Месца вучобы
Занятак філянтроп, прэсьбітар
Бацька Джордж Коўк
Маці Элізабэт Коўк
Дзеці тры сыны: Д'Эўэс, Ўільям і Джон

Д’Эўэс Коўк (па-ангельску: D'Ewes Coke; 1747 — 12 красавіка 1811, Бат) — прыхадзкі пастар Пінкстану і Паўднёвага Нармантону ў Дэрбішыры, уладальнік вугальнай капальні і філянтроп. Быў жанаты з Ганнай (Hannah), спадчыньніцай Джорджа Гэйўуда з Брымінгтону (анг. George Heywood of Brimington).

Нарадзіўся ў Мэнсьфілд Ўудгаўсе (анг. Mansfield Woodhous) у 1747 годзе; адзінец у сям’і Джорджа Коўка (1725—1759) і яго жонкі Элізабэт. Сам Джордж Коўк быў сынам іншага Д’Эўэса Коўка (пам. 1751) і ягонай першай жонкі Фрэнсіс Коўк і быў адзіным з трох дзяцей, якія выжылі ў дзяцінстве. Бацька Коўка памёр у 1759, калі яго сыну было толькі дванаццаць гадоў[2].

Імя Д’Эўэс прыйшло ад прабабулі Коўка, Элізабэт Д’Эўэс (анг. Elizabeth d'Ewes), якая была маці першага Д’Эўэса Коўка. Будучы дачкой сэра Ўілубі Д’Эўэса (анг. Willoughby d'Ewes), барона Стаўлэнгтофт Хола (анг. Stowlangtoft Hall, яна была жонкай прадзеда Коўка, Гэйгама Коўка (анг. Heigham Coke). Яе бацькам быў сэр Сымандс д'Эўэс (анг. Simonds d'Ewes)[3][4].

Спадчынныя карані сям’і Коўкаў сягаюць у XV стагодзьдзе і ўключаюць такіх выбітных асобаў, як Джорджа Коўка, біскупа Гэрфарду, і сэра Джона Коўка, дзяржаўнага сакратара за каралём Чарлзам I[2].

Сям’я Коўкаў валодала вуглянымі капальнямі ў Пінкстане, дзе Коўк пазьней прафінансаваў будаўніцтва школы[5] .

Коўк быў стрыечным братам Дэніела Коўка (1745—1825), адваката і парлямэнтара[2].

Коўк атрымаў адукацыю ў Рэптанскай школе і Коледжы сьв. Джона ў Кембрыджы, дзе ён быў вымушаны аплочваць пражываньне і навучаньне. Па атрыманьні духоўнага сану ў 1770 годзе, Коўк быў пасьвечаны ў дзяканы 23 верасьня гэтага году і ў сьвятары 15 сьнежня 1771 году. У 1771—1811 быў прахыдзкім пастарам у Пінкстане і Паўднёвым Нармантоне[6].

Ён ажаніўся з Ганнай, дачкой Джорджа Гэйвуда (пам. 1818) з Брымігтан Холу (анг. Brimington Hall), дзе Коўк правёў свае апошнія гады[1]. Яны мелі траіх сыноў, старэйшага зь якіх назвалі Д’Эўэс Коўк (1774—1856), які быў спадчыньнікам сям’і Коўкаў і стаў адвакатам. Другі сын таксама заняўся юрыспрудэнцыяй і стаў сэрам Ўільямам Коўкам (1776—1818), судзьдзёй у Цэйлоне. Трэцім іхнім сынам быў Джон Коўк (пам. 1841), які служыў вышэйшым шэрыфам Нотынггэмшыру ў 1830 годзе[2]. Джон Коўк таксама садзейнічаў заснаваньню Пінкстанскай кітайскай фабрыкі. Трое сыноў даыгралі сваю ролю ў адкрыцьці чыгункі« Mansfield and Pinxton Railway», якая адкрылася ў 1819 годзе[7].

Фамільны партрэт Коўкаў у 1782 годзе зрабіў ангельскі мастак Джозэф Райт, неўзабаве пасьля таго, як Коўк з сваёй жонкай атрымалі ў спадчыну Брукгіл-Хол (анг. Brookhill Hall), каля Пінкстану[8]. Яны паказваюцца побач з стрыечным братам Дэніелам Коўкам, які сядзіць за сталом на адкрытым паветры пад шырокім дрэвам. Цэнтрам кампазыцыі і аб’ектам дыскусіяў стаў аркуш паперы, якія трымае Дэніел Коўк. Райт зьмяшчае Д’Эўэс Коўка на вяршыні сямейнага трохкутніка, які глядзіць у бок сваёй жонкі. Сэнсавае напаўненьне кампазыцыі Райта было згублена[9]. Коўк стаў чальцом Філязофскага таварыства Дэрбі, якое ўтварылася пасьля пераезду ў горад Эразма Дарвіна.

Коўк памёр у Баце 12 красавіка 1811 годзе і быў пахаваны ў Пінкстане[6].

Паводле ягонай апошняй волі ў Пінкстане была заснаваная добраахвотная фундацыя, на якую з прыбылі ад вугальных капальняў залічалася пяць фунтаў у год, што дазволіла набываць кнігі бедным дзецям[10].

  1. ^ а б Manuscript text of legal precedents belonging to D'Ewes Coke (1774-1856), barrister, undated, c.1800 accessed 13 April 2008
  2. ^ а б в г Burkes Genealogical and Heraldic History of the Landed Gentry, Bernard Burke, 1847, retrieved 28 March 2008
  3. ^ Pedigree of Coke at stirnet.com (subscription required), accessed 14 April 2008.
  4. ^ Orchard, James (ed.), The Autobiography and Correspondence of Sir Simonds D'Ewes, Bart., page 7 of Preface online at books.google.co.uk, accessed 14 April 2008
  5. ^ White's Directory of Derbyshire, 1857
  6. ^ а б Person record for Coke, D'Ewes (1770-1811), CCEd Person ID: 10088(недаступная спасылка) in the Clergy of the Church of England Database. Retrieved 2008-04-15
  7. ^ The Mansfield & Pinxton Railway: Promoting the railway scheme, 1813-17 at old-mansfield.org.uk, accessed 14 April 2008
  8. ^ The Rev D'Ewes Coke, his wife and a relative at derby.gov.uk, accessed 14 April 2008
  9. ^ The landscape and the figure online at royalacademy.org.uk, accessed 14 April 2008
  10. ^ History, gazetteer and directory of Derbyshire p.660, accessed 30 March 2008