Вайшнорыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вайшнорыя
Viejšnoryja
Рэспубліка Вайшнорыя
Лягатып Вайшнорыі
Сьцяг Вайшнорыі Герб Вайшнорыі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Гімн Вайшнорыі гурт EIZVA»
Афіцыйная мова вайшнорская
Сталіца Смаргонь (культурная),
Ліда[1],
Горадня[2]
Найбуйнейшы горад Горадня
Форма кіраваньня Рэспубліка
Насельніцтва
 • агульнае

15000
Канфэсійны склад Пастафарыяне,
праваслаўныя,
каталікі
Валюта Талер (TLR)
Часавы пас FET (UTC+3)
Незалежнасьць 30 жніўня 2017
Аўтамабільны знак VIE
Тэлефонны код +375

Рэспубліка Вайшнорыявіртуальная дзяржава, інтэрнэт-рэспубліка на прынцыпах вяршэнства права, прыярытэту інтарэсаў народа і плюралізму меркаваньняў.

Гісторыя станаўленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб існаваньні Вайшнорыі стала вядома пры падрыхтоўцы сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайшнорыя (Viejšnoryja, па-ангельску: Viejsnoryja, па-расейску: Вейшнория) паходзіць ад імя Вайшнор (па-летувіску: Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны)[3].

Іна Кардаш
Іна Кардаш у Вайшнарішках намагаецца стварыць рэпартаж пра Вайшнорыю[4].

На тэрыторыі Беларусі існуюць населеныя пункты Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).

Адпаведнасьць законам Рэспублікі Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карта Вайшнорца[5], выдаецца грамадзянам Міністэрствам унутраных справаў Вайшнорыі пасьля спагнаньня грашовага збору за афармленьне

Паводле Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне могуць камунікаваць паміж сабою праз інтэрнэт-плятформу «Вайшнорыя», зарэгістраванаю ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь[6]. Паводле трэцяга артыкула Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне не абмяжоўваюцца абавязкамі выкарыстоўваць інтэрнэт-плятформу vie.today.

Дзяржаўныя сымбалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Законам сьцьвярджаецца адзіны ўзор дзяржаўных сымбаляў[7].

  1. Герб Вайшнорыі: Геральдычны гішпанскі шчыт блакітнага колеру. У першай чвэрці шчыта намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Па цэнтры шчыта намаляваны белы бусел, які зьвернуты ў бок сыністэру, які стаіць на правай назе, левую нагу падціснуўшы. Дзюба і ногі чырвоныя. Над галавой бусла намаляваная залатая карона. У ніжняй палове тры белыя хвалістыя лініі з чорнай акантоўкай;
  2. Сьцяг Вайшнорыі: Прамавугольнае палотнішча з трыма роўнымі гарызантальнымі палосамі, белай, блакітнай і белай. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3. Па цэнтры намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Заканцоўкі крыжа зьлёгку пашыраны;
  3. Гімн Вайшнорыі: Аўтар музыкі і тэксту — гурт «EIZVA». (EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji).

Дзяржаўны лад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сойм, парлямэнцкая рэспубліка. Рашэньні па дзяржаве прымаюцца он-лайн.

Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзень Ініцыяцыі 29 жніўня Усьведамленьне існаваньня Вайшнорыі ва ўсім Сьвеце
Дзень Незалежнасьці 30 жніўня Грамадзкая мабілізацыя дзеля гераічнай абароны краіны
Дзень Перамогі ў сямідзённай вайне 21 верасьня Вызваленьне Вайшнорыі ад захопнікаў
Дзень Талера 6 кастрычніка Стварэньне нацыянальнай грашовай сыстэмы
Дзень Канстытуцыі 16 сакавіка Прыняцьце Канстытуцыі Вайшнорыі
Дзень Дзяржаўных сымбаляў 6 траўня Зацьвярджэньне Соймам Гербу, Гімну і Сьцяга Вайшнорыі

Традыцыйныя сьвяты:

Дзень Бусла. Прылёт буслоў, (калі прылятаюць) прыблізна 7 красавіка

Міжнародныя сьвяты:

Дзень Сьвятога Патрыка 17 сакавіка
Дзень усіх сьвятых 1 лістапада

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сувэнірныя талеры[8]

Прамайн беларускай крыптавалюты талер перададзены кіраўніцтву плятформы Вайшнорыя[9]. Талеры маюць абмежаванае выкарыстаньне ў якасьці грашовых заробкаў. Акрамя крыптавалюты для зьнешніх грашовых стасункаў, як камісія за афармленьне карткі вайшнорца, аплата за сувэнірную прадукцыю, набыцьцё гостынґу паслугаў, выкарыстоўваецца беларускі рубель.

Міжнародныя адносіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэпутаты сойму Вайшнорыі прымаюць удзел у адзначэньні 100 годзьдзя БНР
Дэпутаты сойму Вайшнорыі маюць удзел у адзначэньні сьвята 100 годзьдзя БНР 25 сакавіка 2018 ля Опэрнага тэатру ў Менску.

Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вайшнорыі адкрываюцца пераважна ў населеных пунктах Расеі і Ўкраіны аматарамі праекту Вайшнорыя з адпаведных краінаў. Вайшнорыя ўсталёўвае дыпляматычныя адносіны з віртуальнымі краінамі. Вайшнорыя падтрымлівае братэрскі беларускі народ у шляху да дэмакратыі і незалежнасьці[10].

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Больш за 15 тысячаў жыхароў. За афармленьне грамадзянства спаганяецца консульскі збор. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца вызначаць уласную нацыянальнасьць як вайшнорац (вайшнорка)[11].

Сяргей Чалы, у этэры аўтарскай праграмы «Эканоміка на пальцах» на партале tut.by у цішотцы з надпісам Viejšnoryja

Нацыянальныя стравы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куцьцю і варожаць пра наступны год[12].

Культура і спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньнем сойму створаны нацыянальны ўнівэрсытэт і канфэдэрацыя спорту Вайшнорыі.

На роварным марафоне «Суседзі 2018»[13] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 3 месца[14]

На роварным марафоне «Суседзі 2019»[15] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 2 месца[16].

Асобы Вайшнорыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вайшнорыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў