Вікіпэдыя:Фільтар рэдагаваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Crystal Clear app help index.png

Фільтар рэдагаваньняў — мэханізм Special:AbuseFilter, які дазваляе аўтаматычна папярэджваць і забараняць пэўныя віды дзеяньняў пры рэдагаваньні Вікіпэдыі.

Да ўсіх падрабязнасьцяў працы фільтраў (апроч «схаваных») маюць доступ усе ўдзельнікі Вікіпэдыі. Зьмяняць фільтры могуць толькі адміністратары. Дакумэнтацыя знаходзіцца на старонцы mw:Extension:AbuseFilter.

Праца фільтра[рэдагаваць крыніцу]

Лог фільтру

Умовы спрацоўваньня кожнага асобнага фільтру складаюцца з праверак розных параметраў дзеяньня, што выконваецца. Гэта могуць быць, напрыклад, імя, паўнамоцтвы і колькасьць рэдагаваньняў удзельніка, імя і прастора рэдагаванай старонкі, тэкст, які выдаляецца або дадаецца, а таксама колькасьць спрацоўваньняў ўсіх апошніх умоваў у адзінку часу.

Фільтрамі аналізуюцца наступныя дзеяньні: рэдагаваньне (action=='edit'), перайменаваньне (action=='move') і стварэньне ўліковага запісу (action=='createaccount').

Больш падрабязна mw:Extension:AbuseFilter/RulesFormat (анг.).

Тыпы фільтраў[рэдагаваць крыніцу]

Фільтры падзяляюцца на:

  • інфармацыйныя: проста запісваюць магчымыя памылкі ў журнал спрацоўваньняў, для далейшай праверкі іншымі ўдзельнікамі, магчыма з адначаснай пазнакай зробленага рэдагаваньня;
  • папераджальныя: папярэджваюць удзельніка пра тое, што зьмяненьне хутчэй за ўсё зьмяшчае памылку, але дазваляюць зрабіць рэдагаваньне пры паўторным націску на кнопку «Захаваць старонку»;
  • забараняльныя: яўна неканструктыўныя дзеяньні.

Больш падрабязна mw:Extension:AbuseFilter/Actions (анг.).

Паведамленьне[рэдагаваць крыніцу]

Як папярэджаньне не варта выкарыстоўваць стандартнае паведамленьне MediaWiki:Abusefilter-warning/Abusefilter-warning, а ствараць больш канкрэтныя паведамленьні праз выклік спэцыяльнага шаблёну Abusefilter-template. Таксама гл. сьпіс усіх створаных папярэджаньняў.

Калі фільтар адначасна папярэджвае і адхіляе рэдагаваньні, то пры націсканьні кнопкі «Захаваць старонку» удзельніку паводле чаргі паказваецца пазначанае ў фільтры папярэджаньне і стандартнае паведамленьне пра адхіленьне рэдагаваньня.

Пры адхіленьні рэдагаваньня заўсёды паказваецца стандартнае паведамленьне MediaWiki:Abusefilter-disallowed/Abusefilter-disallowed:

Гэтае дзеяньне было аўтаматычна ідэнтыфікаванае як шкоднае і таму было забароненае. Калі Вы ўпэўненыя, што гэта карыснае рэдагаваньне, калі ласка, зьвяжыцеся з адміністратарам і растлумачце яму, што Вы спрабуеце зрабіць. Кароткае апісаньне шкоды, зь якой супала Вашае дзеяньне: $1

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]