Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Этыкет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Э»)
Скарачэньне:
ВП:Э

Аўтарамі Вікіпэдыі могуць быць вельмі розныя людзі, якія паходзяць з розных краінаў і належаць да адрозных культур. Таму павага да іншых удзельнікаў і іх поглядаў зьяўляецца неабходным складнікам пасьпяховай супольнай працы над Вікіпэдыяй.

На гэтай старонцы прыводзяцца прынцыпы этыкету ў Вікіэдыі, якія часам называюць вікі-этыкетам. Гэтыя прынцыпы маюць дамапагчы плённа супрацоўнічаць зь іншымі ўдзельнікамі.

Асноўныя прынцыпы

[рэдагаваць крыніцу]
  • Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў. Папулярнасьць Вікіпэдыі тлумачыцца шмат у чым тым, што кожны чалавек на сьвеце можа зьмяніць амаль кожную старонку ў ёй;
  • Стаўцеся да людзей так, як вы жадалі б, каб ставіліся да вас;
  • Будзьце ветлівымі!
  • Памятайце, што голы тэкст пакідае значна больш прасторы для інтэрпрэтацыі, чым тое ж самае, сказанае асабіста. Іронію, не падмацаваную тонам голасу, мімікай і жэстыкуляцыяй, могуць і не пазнаць. Будзьце асьцярожнымі пры напісаньні асабістых паведамленьняў. Памятайце, што вас могуць не зразумець або зразумець няправільна;
  • Калі ласка, зарэгіструйцеся і не забывайце падпісваць свае паведамленьні на старонках абмеркаваньня (не ў артыкулах!) чатырма тыльдамі (~~~~);
  • Намагайцеся дасягнуць згоды ў спрэчных пытаньнях;
  • Абмяркоўвайце артыкулы, а не іх аўтараў;
  • Не ігнаруйце разумных пытаньняў;
  • Калі хтосьці не згаджаецца з вашымі рэдагаваньнямі — растлумачыце, чаму вы так зрабілі;
  • Пагаджайцеся зь іншым абгрунтаваным меркаваньнем, калі нічога не адказалі на яго (маўчаньне — знак згоды)[a];
  • Майце мужнасьць выбачыцца, калі ў запале спрэчкі дазволілі сабе надта рэзкія выказваньні;
  • Выбачайце іншых і забывайцеся на асабістыя крыўды;
  • Прызнавайце ўласную прадузятасьць і стрымлівайце яе;
  • Дзякуйце іншым удзельнікам, калі яны гэтага заслугоўваюць;
  • Дапамагайце разьвязваць канфлікты паміж іншымі ўдзельнікамі;
  • Не сьвяшайцеся: калі вас раззлавалі, пабаўце час па-за Вікіпэдыяй замест эмацыйных абмеркаваньняў і рэдагаваньняў. Вяртайцеся празь дзень або тыдзень і, магчыма, штосьці зьменіцца да лепшага;
  • Памятайце, чым не зьяўляецца Вікіпэдыя;
  • Пазьбягайце адкатаў, дзе гэта магчыма, і трымайцеся правіла трох адкатаў;
  • Пры адкаце іншых рэдагаваньняў падайце абгрунтаваньне (калі трэба, на старонцы абмеркаваньня артыкула) і падрыхтуйцеся да ўдзелу ў абмеркаваньні спрэчных рэдагаваньняў.

Рэдагаваньне артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Сьпярша адкат рэдагаваньня, потым абмеркаваньне, і толькі потым — зварот

[рэдагаваць крыніцу]

Добра гэта ці дрэнна, але Вікіпэдыя заклікае ўсіх аўтараў сьмела ўносіць зьмены, уяўныя ім (па азнаямленьні з правіламі!) карыснымі. Калі камусьці падасца іначай, то ён цалкам вікіэтычна можа адкаціць такое рэдагаваньне з кароткім тлумачэньнем або (менш этычна) увогуле безь яго. Толькі тады першаму рэдактару мае сэнс пачаць абмеркаваньне свайго ўнёску. Больш за тое, калі ён усё яшчэ настойвае на дадаваньні першага рэдагаваньня, пачатак абмеркаваньня — адзіны вікіэтычны ўчынак. Паўтор спробы будзе зьяўляцца прыкметай наіўнай упартасьці і дае іншым аўтарам усе прычыны не лічыць упартага годным абмеркаваньня.

Выслухайце довады апанэнта, перш чым лічыць сваё рэдагаваньне апраўданым. Нічога страшнага, калі артыкул пэўны час будзе ў няскончаным выглядзе безь яго. Калі ж разьвязваецца пытаньне нэўтральнасьці або верагоднасьці артыкула, на час абмеркаваньня можна паставіць пазнаку ў пачатку артыкула, якая папярэдзіць чытачоў пра спрэчнасьць зьвестак і запросіць іх у абмеркаваньне.

Вяртаць сваю першапачатковую зьмену этычна толькі па разьвязаньні канфлікту. Але магчыма, што варта прывесьці рэдагаваньне да больш кампраміснага варыянту.

Права рэдагаваць артыкул

[рэдагаваць крыніцу]

Усё ўдзельнікі Вікіпэдыі могуць рэдагаваць артыкул як у сэнсе магчымасьці, так і ў сэнсе дазволенасьці. Не намагайцеся зьвінаваціць кагосьці ў псаваньні «вашага» артыкула або неразуменьні вашых плянаў на напісаньне артыкула. У спрэчцы пра паляпшэньне артыкула мае значэньне толькі слушнасьць довадаў аўтара згодна з прынцыпамі Вікіпэдыі. Абгрунтаваньне свайго меркаваньня тым, што вы напісалі ў артыкуле больш за свайго апанэнта, — невікіэтычны довад.

На «ты» або «вы»?

[рэдагаваць крыніцу]

У Байнэце мае пашырэньне звычай звароту на «ты» да незнаёмых людзей. Не крыўдуйце на такі зварот; ён зусім не абавязкова азначае фамільярнасьць або непавагу. Карысна паведамляць свае перавагі на асабістай старонцы. Але нельга строга патрабаваць ад людзей паважнага да сябе стаўленьня, не назваўшыся. Ад пэўных удзельнікаў яго можна дамагчыся толькі з дастатковым векам, сацыяльным становішчам або навуковай ступеньню.

Вялікая або малая літара ў звароце «вы»?

[рэдагаваць крыніцу]

Нарматыўным у беларускай мове зьяўляецца напісаньне звароту «вы» з малой літары як у выпадку некалькіх асобаў, так і да аднаго чалавека[b]. Выкарыстаньне звароту «Вы» зь вялікай літары зьяўляецца абавязковым толькі ў пэўных афіцыйных сытуацыях у дачыненьні да надзвычай шаноўных асобаў і набліжаецца да арыстакратычнага звароту Вашаць — Ваша Мосьць[c].

Такім чынам, звароту «вы» з маленькай літары цалкам дастаткова, каб выказаць сваё паважлівае стаўленьне да іншага чалавека і ўсталяваць дыстанцыю ў дачыненьнях. Таму ня варта патрабаваць зьвяртацца да вас на «Вы» зь вялікай літары ад іншых удзельнікаў Вікіпэдыі або крыўдаваць на зварот «вы» з малой літары. Іншыя ўдзельнікі могуць успрыняць такія дзеяньні ад недарэчны капрыз або дзівацтва.

  1. ^ Гэты пункт не датычыцца выпадку, апісанаму ў ВП:ПАКРУЗЕ, калі ўдзельнік можа паўтараць адныя і тыя ж аргумэнты, ігнаруючы пры гэтым адказы на іх, а таксама зададзеныя разумныя пытаньні. Кансэнсус вызначаецца не апошнім паведамленьнем у дыскусіі, а якасьцю прыведзеных аргумэнтаў
  2. ^ Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай мовывы
  3. ^ Паводле Беларуска-расейскага слоўніка Байкова і НекрашэвічаВашаць (Ваша Мосьць)