Кімі Райканэн
Выгляд
| Кімі Райканэн | |
Кімі Райканэн (2008) | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-фінску: Kimi-Matias Räikkönen |
| Нарадзіўся | 17 кастрычніка 1979[1][2] (46 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | кіроўца Формулы-1, кіроўца ралі, аўтагоначнік |
Узнагароды і мэдалі | |
Кі́мі-Ма́тыяс Ра́йканэн (па-фінску: Kimi-Matias Räikkönen; нар. 17 кастрычніка 1979, Эспаа) — фінскі аўтагоншчык, пілёт Формулы-1. Чэмпіён сьвету 2007 году і двойчы віцэ-чэмпіён сьвету (у 2003 і 2005 гадах). Лічыцца адным з найлепшых аўтагоншчыкаў цяперашняга часу. У сэзонах 2007—2009 выступаў за каманду Фэрары. З 2009 году актыўна ўдзельнічае ў ралійных гонках: на ралі Фінляндыі дэбютаваў у чэмпіянаце сьвету па ралі (WRC). У сьнежні 2009 году прыняў рашэньне пакінуць як мінімум на год Формулу-1 і правесьці наступны год у WRC, падпісаўшы 28 сакавіка 2010 году кантракт з камандай Citroën Junior Team. Вярнуўся ў Формулу-1 у 2012 годзе, калі падпісаў кантракт з камандай Лотус, з 2014 году ізноў выступае за Фэрары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kimi Räikkönen // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Kimi Raikkonen // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671