Перайсьці да зьместу

Дняпрэц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дняпрэц
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Зайцава
Вусьце Быстрая
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 25 км
Плошча басэйну 71 км²
Нахіл воднай паверхні 2 ‰

Дняпрэ́ц — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Быстрай (басэйн Дняпра). Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 71 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Зайцава, вусьце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Паляшчыцы. Цячэ паўднёвымі схіламі Смаленскага ўзвышша і Горацка-Амсьціслаўскай раўнінай. На рацэ вадасховішча Дняпрэц[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 146
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 146