Быстрая (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Быстрая
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Быстрая
Вусьце Проня
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 46 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,3 м³/с
Плошча басэйну 688 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Выдатак вады ў вусьці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля мяжы з Расеяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёну, вусьце каля вёскі Дрыбін. Цячэ пераважна Горацка-Амсьціслаўскай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў; каналізавана 6 км рэчышча ў верхняй плыні[1].

Гідранімія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 78
  • Шаруха Т. М. Гідранімія Магілёўшчыны // Магілёўскі мерадыян: Нататкі магілёўскага аддзела беларускага геаграфічнага таварыства. Т.1. Вып.2. — Магілеў, 2001. — С. 86—100