Гольша (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Гольша
Выток каля в. Чапялінка
Вусьце Проня
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 37 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,4 м³/с
Плошча басэйну 225 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Го́льша, Га́лыша — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰. Выдатак вады ў вусьці 1,4 м³/с.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёну, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад мястэчка Дрыбіна. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна мэандруе, зьвілістае, шырыня ракі ў нізкай плыні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, парасьлі лесам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 121

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 121
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.