Германавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 22:34, 6 сакавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Германавічы
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шаркоўшчынскі
Сельсавет: Германавіцкі
Насельніцтва: 645 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′50″ пн. ш. 27°44′00″ у. д. / 55.41389° пн. ш. 27.733333° у. д. / 55.41389; 27.733333Каардынаты: 55°24′50″ пн. ш. 27°44′00″ у. д. / 55.41389° пн. ш. 27.733333° у. д. / 55.41389; 27.733333
Германавічы на мапе Беларусі
Германавічы
Германавічы
Германавічы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Герма́навічы — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзісна. Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 645 чал. (2006). Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Шаркоўшчыны.

Германавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), каля мяжы з Полаччынай.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Германавічы (Ерманавічы) як сяло на мяжы Віленскага і Полацкага ваяводзтваў датуецца 1563. Імаверна, мясьціна належала да маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Іказьні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Германавічы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

Касьцёл, пач. XX ст.

У 1739 Юзэф Станіслаў Сапега прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Яну фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы — цэнтар асобнага маёнтку, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыямпаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафоў. У 1782 мястэчка перайшло ў валоданьне Шырынаў: Ігнаці заснаваў тут касьцёл, ягоны сын Юстын — капліцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Германавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце. Па скасаваньні прыгоннага права ў 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласьці. У кан. XIX ст. у Германавічах працавалі вінакурны завод, млын, крама, карчма.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Германавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1927 у палацы адкрылася школа.

У 1939 Германавічы увайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Германавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Эканоміка

Цэнтар сельскагаспадарчага каапэратыву «Германавічы».

Турыстычная інфармацыя

Капліца Сьвятых апп. Пятра й Паўла

Дзейнічаюць Германавіцкі музэй мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча, школьны гістарычна-краязнаўчы музэй.

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1787)
  • Малельня стараверская (1926)
  • Могілкі: хрысціянскія; польскіх жаўнераў
  • Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (XVIII ст.)

Страчаная спадчына

  • Капліца Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла (1826)

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Вячаслаў Насевіч. Германавічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 519.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Германавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў