Перайсьці да зьместу

Герб Ізраілю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Ізраілю
Герб Ізраілю

Герб Ізра́ілю — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Ізраілю, абвешчаны 10 лютага 1949 году, а праз 9 месяцаў прыняты і зьяўляўся ў афіцыйных дакумэнтах, на прэзыдэнцкім штандары і прыватных будынках.

Герб быў прыняты ў выніку конкурсу, праведзенага ў 1948 годзе, на аснове праекту выхадцаў з Латвіі, братоў Гаўрылы і Максіма Шаміраў. Асобныя элемэнты былі ўзятыя з праектаў іншых удзельнікаў конкурсу.

Герб уяўляе сабой малюнак мэноры (сямісьвечніка), які стаяў у Ерусалімскім храме і зьяўляецца сымбалем юдаізму ужо амаль 3000 гадоў. Сямісьвечнік абрамлены аліўкавымі галінамі, якія сымбалізуюць сьвет, пад асновай мэноры надпіс па-габрэйску: ישראל — «Ізраіль». Фон герба заўсёды сіні, тады як малюнак мэноры і аліўкавых галін можа быць белага (як на прэзыдэнцкім сьцягу) або залатога колеру (у большасьці іншых месцаў, напрыклад на вокладцы ізраільскага пашпарту).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]