Герб Кітаю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Кітая

Герб Кітайскай Народнай Рэспублікі (中华人民共和国国徽) быў прыняты 20 верасьня 1950 году. На ім адлюстраваны дзяржаўны сьцяг, плошча Цяньаньмэнь, пшанічныя каласы й зубчастае кола. Сымбальізуе барацьбу за перамогу ў новай дэмакратычнай рэвалюцыі, якую вёў кітайскі народ, з часу «руху 4-га траўня» 1919 году й стварэньне Новага Кітая -- дзяржавы, якой кіруе рабочы кляс, абапіраючыя на рабоча-сялянскую дэмакратычную дыктатуру народа.

У чырвоным крузе над выявай Брамы разьмяшчаюцца пяць зорак, як на дзяржаўным сьцягу КНР. Круг апраўляюць каласы рысу й пшаніцы, якія адлюстроўваюць мааісцкую філязофію аграрнай рэвалюцыі. У цэнтры ніжняй часткі апраўленьняразьмешчана зубчастае кола, якое сымбальізуе прамысловых рабочых. У цэнтры герба намалявана плошча ў горадзе Пекіне, на якой узвышаецца брама Цяньаньмэнь, што ў перакладзе азначае «Брама Нябеснага спакою». Гэтая брама сымбальізуе старажытныя традыцыі кітайскага народа.