Герб Расеі
Герб Расеі — адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Расеі, нараўне са сьцягам і гімнам.
Пасьля пераназваньня РСФСР у Расейскую Фэдэрацыю 25 сьнежня 1991 году працягваў выкарыстоўвацца стары герб.
21 красавіка 1992 году надпіс «РСФСР» быў зьменены на «Расейская Фэдэрацыя».[1]
Герб Расейскай фэдэрацыі быў зьменены ўказам прэзыдэнта 30 лістапада 1993 году. Ён засноўваецца на гербе Расейскай імпэрыі і мае прызначэньне замяніць сабой герб РСФСР пасьля распаду СССР.
У цэнтры намаляваны вершнік, які забівае дзідай цмока[2].
Тры кароны ўвасабляюць сувэрэнітэт як усёй Расейскай Фэдэрацыі, так і яе частак, суб’ектаў фэдэрацыі. Скіпэтар зь дзяржавай, якія дзьвюхгаловы арол трымае ў лапах, сымбалізуюць дзяржаўную ўладу і адзіную дзяржаву[3].
Герб зацьверджаны фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі» ў 2000 годзе. Закон дапушчае ўзнаўленьне гербу без геральдычнага шчыта ў выглядзе аднаго дзьвюхгаловага арла, а таксама ў аднакаляровым варыянце.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скіпэтар, які арол трымае ў правай лапе, увянчаны невялікім дзьвюхгаловым арлом, які, у сваю чаргу, таксама трымае скіпэтар і г. д. да бясконцасьці. Дзьвюхгаловы арол прыйшоў у Масковію з Бізантыі, дзе ён сымбалізаваў адзінства імпэратара і патрыярха.
Галерэя гербаў Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
сярэдзіна XVI стагодзьдзя
-
1620-я — 1690-я гады
-
1 чвэрць XVIII стагодзьдзя
-
1883—1917 гг.
(вялікі герб) -
1917 г.
-
1920—1978 гг.
-
1978—1992 гг.
-
Герб з 1993 г.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзьвюхгаловы арол
- Герб Расейскай імпэрыі
- Гісторыя гербу Расеі
- Дзяржаўныя сымбалі Расеі
- Галерэя дзяржаўных гербаў з выявай арла
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон РФ ад 21 красавіка 1992 г. N 2708-I «Аб зьменах і дадатках Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі»
- ^ Фэдэральны канстытуцыйны закон «Аб дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі», 20 сьнежня 2000 г., артыкул 1 (рас.)
- ^ Дзяржаўны герб РФ на сайце «Дзяржаўная сымболіка» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Расеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фэдэральны канстытуцыйны закон Расеі «Аб Дзяржаўным гербе Расейскай Фэдэрацыі» (рас.)
- Гісторыя гербу Расеі (рас.)
- Расейскі герб (асабістае меркаваньне прафэсіянала) (рас.)
- Гісторыя разьвіцьця Расейскага гербу(недаступная спасылка) (рас.)