Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня.
Шаблёны Вікіпэдыі — гэта спэцыяльныя старонкі Вікіпэдыі, прызначаныя для пашырэньня функцыяналу МэдыяВікі. Усе такія старонкі маюць у назьве прэфікс Шаблён:. Гэты прэфікс стварае прастору назваў шаблёнаў.
Шаблёны зьяўляюцца магутным сродкам паляпшэньня арганізацыі Вікіпэдыі. Карыстайцеся наяўнымі шаблёнамі і дадавайце свае пры патрэбе. Калі ласка, дадавайце апісаньне шаблёну па яго стварэньні на патрэбную падстаронку (пералік прыводзіцца ніжэй або ў катэгорыі Катэгорыя:Шаблёны).
Тэкст артыкула або яго частка, імаверна, скапіяваныя з Крыніца практычна бязь зьменаў.
Праблема можа быць вырашаная наступным чынам:
Прапануйце на старонцы абмеркаваньня артыкула або часовай падстаронцы варыянт артыкула або яго спрэчнай сэкцыі, дзе б ня быў ужыты часткова ці цалкам тэкст, абаронены аўтарскім правам;
Калі вы аўтар тэксту і дазваляеце ўжываць гэты тэкст на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike, паведаміце пра гэта на старонцы абмеркаваньня любым пераканаўчым чынам (напрыклад, зьмясьціўшы на старонцы, адкуль быў скапіяваны тэкст, заўвагу пра тое, што ён распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike);