Вікіпэдыя:Ніякіх адчыненых проксі-сэрвэраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:НАП»)
Скарачэньне:
ВП:НАП

Гэта падсумаваньне правіла Ніякіх адчыненых проксі-сэрвэраў.

Адкрыта даступныя проксі-сэрвэры могуць блякавацца на ўсялякі адцінак часу. Паўнапраўныя карыстальнікі ня ёсьць намеранымі мэтамі, хоць гэта можа іх закрануць, і могуць вольна карыстацца проксі-сэрвэрамі да іх блякаваньня. Зь іншага боку, рэдагаваньне праз «Тор» аўтаматычна прадухіляецца. Абмежаваньні не накладаюцца на чытаньне Вікіпэдыі праз адчынены або безыменны проксі-сэрвэр. Непастаянныя інтэрнэт-адрасы або хосты, якія ёсьць непастаяннымі проксі-сэрвэрамі, маюць звычайна блякавацца на карацейшы адцінак часу, бо верагодна, што інтэрнэт-адрас урэшце перамесьцяць або дынамічна перапрызначаць, ці адчынены проксі-сэрвэр зачыняць. Па закрыцьці інтэрнэт-адрас маюць разблякаваць.

Рэдактарам(-кам) дазваляецца правіць праз адчынены проксі-сэрвэр са сьцягам вынятку з блякаваньня ІР. Яго надаюць адміністратары і сьцюарды. Многія карыстальніцы(-кі) несьвядома заходзяць праз адчынены проксі-сэрвэр па прычыне змоўчных наладаў іх азіральніка. Варта праверыць перавагі сеціўнага злучэньня азіральніка і зьмяніць іх на доступ без проксі перад заяўкай на вынятак з блякаваньня ІР.