Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Правілы сьцюардаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:СРД»)
Скарачэньне:
ВП:СРД

Сьцюарды — сусьветная суполка вікіпэдыстак і вікіпэдыстаў з поўным доступам да вікі-інтэрфэйсу ў Вікіпэдыі. Ад сьцюарда(-кі) патрабуецца трымацца ўсталяваных правілаў супольнасьці пры карыстаньні іх дазволамі. Сьцюард(-ка) не скарыстае доступ у Вікіпэдыі зь мясцовымі адміністратар(-к-)амі і бюракрат(-к-)амі. Правы ўдзельніц(-каў) не зьмяняюцца сьцюардам(-кай) у Вікіпэдыі, дзе ёсьць дзейны(-ая) сябар(-роўка) супольнасьці. Дазвол вялікага выдаленьня старонкі з больш як 5000 правак, якога ня маюць мясцовыя ўдзельнікі(-цы) і які несупярэчлівы ў карыстаньні, выкарыстоўваецца сьцюардам(-кай) у яго(-е) хатняй Вікіпэдыі. Як добраахвотнік(-ца), сьцюард(-ка) можа адмовіцца ад апрацоўкі запыту. Яны таксама вольныя мець і выказваць свае ўласныя меркаваньні, пакуль выкарыстаньне імі правоў сьцюарда(-кі) адпавядае правілам.

Празрыстасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Запыт дзеяньня сьцюарда(-кі) варта рабіць на адпаведнай старонцы запыту да сьцюарда(-кі). Калі супольнасьць просіць змяненьня правоў, варта падаць спасылку на старонку, дзе гэтае дзеяньне абмеркавалі і ўзгаднілі з супольнасьцю. Дзейнасьць сьцюарда(-кі) бачная ў журналах Мэта-Вікі. Калі запыт задаволены, сьцюарды(-кі) маюць запісаць гэта на старонцы запыту ў Мэта-Вікі, а найлепш на мясцовай старонцы запыту, калі такая ёсьць. Абмеркаваньне дзеяньняў сьцюарда мае адбывацца ў Мэта-Вікі, а не прыватна, каб рэдактары(-кі) маглі разумець рашэньні сьцюардаў. Калі сьцюард(-ка) сумняецца ў запыце, то мае паведаміць іншым сьцюардам(-кам), каб запыт не задаволіў(-ла) іншы(-ая) сьцюард(-ка).

Уніканьне супярэчнасьці зацікаўленасьцяў

[рэдагаваць крыніцу]

Сьцюард(-ка) мае выкарыстоўваць сваю думку, каб пазьбягаць супярэчнасьці зацікаўленасьцяў і абставінаў, дзе не бесстароньні(-яя) ў рашэньні. Такія абставіны варта пакідаць бесстароньняму(яй) сьцюарду(-цы). Гэтыя абставіны ўлучаюць:

  • карыстаньне доступам сьцюарда(-кі) ў Вікіпэдыі, дзе яго(-е) заблякавалі;
  • зьмяненьне правоў у хатняй Вікіпэдыі (дзе яна або ён дзеіць у якасьці сяброўкі або сябра супольнасьці), за выняткам запыту ўласнай адстаўкі.

Неспрыяньне ўдзельнікам у Вікіпэдыі зь бюракратам

[рэдагаваць крыніцу]

Мясцовы(-ая) бюракрат(-ка) адказвае за наданьне правоў сыстэмнага апэратара, бюракрата і робата. Сьцюард(-ка) мае даваць гэтыя правы толькі ў той Вікіпэдыі, дзе няма дзейна даступнага(-й) бюракрата(-кі). Сьцюард(-ка) мае даваць правы празь інтэрфэйс мясцовага(-й) бюракрата(-кі) замест інтэрфэйсу сьцюарда(-кі) на Мэта-Вікі, калі мае доступ бюракрата(-кі) ў Беларускай Вікіпэдыі. Гэта павышае празрыстасьць, бо дзеяньне запішуць у Беларускай Вікіпэдыі, і зьмяншае блытаніну наконт ролі, у якой дзеіць удзельнік(-ца).

Неадкіданьне згоднасьці

[рэдагаваць крыніцу]

Сьцюард(-ка) ня мае адкідаць згоднасьці, напрыклад, ці варта даваць удзельніцы(-ку) пэўнае права. Яго(-е) задача — выконваць чынную згоднасьць супольнасьці ў межах задачаў «Вікімэдыі». Калі ёсьць сумненьні, ці варта выконваць дзеяньне, сьцюард(-ка) ня мае дзеяць, пакуль няма пільнай патрэбы, якая патрабуе безадкладнага дзеяньня і пры якой адсутнічаюць дзейныя мясцовыя ўдзельніцы(-кі), каб яго прадпрыняць. Сьцюард(-ка) мае быць бесстароньнім(-яй). Ён або яна можа галасаваць на выбарах, але пры ажыцьцяўленьні выніку выбараў сьцюард(-ка) мае дзеяць паводле іх выніку, нават калі зь ім не пагаджаецца. Пры гэтым, як звычайны(-ая) рэдактар(-ка) пры займаньні іншай пасады, сьцюард(-ка) мае права вольна агалошваць сваё меркаваньне, заяўляць пра свой погляд і быць пачутым(-ай) супольнасьцю, як і ўсялякі(-ая) іншы(-ая) ўдзельнік(-ца).

Страта доступу сьцюарда

[рэдагаваць крыніцу]

У бязьдзейнага(-ай) сьцюарда(-кі) забяруць дазволы сьцюарда(-кі) пры адсутнасьці дзеяньняў цягам апошніх 6 месяцаў або пры менш як 10 дзеяньнях за апошні год. Сьцюард(-ка) можа паўторна падаць заяву звычайным чынам.

Сьцюардзтва — не пажыцьцёвы стан. Удзельніцы(-кі) атрымліваюць яго, калі ім патрэбна, захоўваюць яго, калі людзі давяраюць ім, і страчваюць яго, калі ім не патрэбна або калі ім больш не давяраюць. Стан сьцюарда(-кі) даюць да наступных штогадовых выбараў, дзе ўдзельніц(-каў) запросяць выказацца і ў прыватнасьці папрасіць зьняцьця стану. Аднак само зацьвярджэньне правядуць іншыя сьцюарды(-кі). Сьцюард(-ка) страціць свой стан, калі большасьць іншых сьцюардаў(-к) запытае адбору доступу сьцюарда(-кі). Сьцюарды(-кі) будуць асабліва асьцярожныя пры разглядзе абставінаў, калі выяўлены супраціў з боку супольнасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]