Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Правілы абароны старонак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністратары Вікіпэдыі маюць магчымасьць абараняць артыкулы ад рэдагаваньняў, так што тэкст артыкула застанецца бачным усім, але выправіць гэты тэкст зможа толькі адміністратар. Адміністратары таксама могуць абараніць артыкул ад перайменаваньня і абараніць выявы ад перазапісу. Але гэтыя магчымасьці могуць ужывацца адміністратарамі толькі ў абмежаванай колькасьці выпадкаў.

Правілы ўсталяваньня абароны

[рэдагаваць крыніцу]

Бесьперапынная абарона

[рэдагаваць крыніцу]

Бесьперапынная абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:

  • каб абараніць найбольш папулярныя старонкі (напрыклад, каб абараніць галоўную старонку);
  • каб абараніць цэласнасьць лягатыпаў Вікіпэдыі;
  • каб абараніць тэксты ліцэнзіяў і аўтарскіх правоў;
  • каб абараніць прэс-рэлізы;
  • каб абараніць сыстэмныя і службовыя старонкі;
  • каб абараніць старонкі ўдзельнікаў і абмеркаваньні ўдзельнікаў, калі гэтыя старонкі часта вандалізуюць.

Часовая абарона

[рэдагаваць крыніцу]

Часовая абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:

  • каб выклікаць перапынак у вайне рэдагаваньняў;
  • каб абараніць артыкул або выяву, якія бесьперапынна церпяць ад вандалізму або рэдагуюцца з боку заблякаванага ўдзельніка;
  • каб абараніць старонку ад рэдагаваньняў пры высьвятленьні магчымай памылкі праграмнага забесьпячэньня MediaWiki.

Абмежаваньні абароны старонак

[рэдагаваць крыніцу]

Існуюць пэўныя абмежаваньні на ўсталяваньне абароны ад рэдагаваньняў:

  • адміністратар ня мусіць абараняць артыкул, калі ён сам уцягнуўся ў напісаньне або ў дыскусію датычна артыкула;
  • абарона ўсякай вэрсіі артыкула прынцыпова ня мае выказваць падтрымку менавіта гэтай вэрсіі артыкула;
  • старонкі абмеркаваньня наогул ня мусяць абараняцца (хіба што ў скрайнім выпадку).

Прапановы абараніць старонку

[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі, якія не зьяўляюцца адміністратарамі, могуць вылучаць прапановы абараніць пэўную старонку на Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў.

Пазнака абароны старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Каб паказаць, што старонку абаранілі і прапанаваць ўдзельнікам, якія захочуць яе зьмяніць, зрабіць гэта шляхам аргумэнтаванай прапановы зьменаў на старонцы абмеркаваньня, зьмясьціце над тэкстам адзін з наступных шаблёнаў: