Вікіпэдыя:Крытэры хуткага выдаленьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:КХВ

У пэўных выпадках адміністратары могуць выдаляць старонкі Вікіпэдыі без папярэдняга паведамленьня. нават калі выдаленьне гэтых старонак знаходзіцца ў стадыі абмеркаваньня.

Удзельнікі могуць зьвярнуць увагу адміністратараў на выдаленьне такіх старонак з дапамогай выстаўленьня на іх шаблёну {{Хутка выдаліць|Прычына}}, у якім трэба паказаць прычыну хуткага выдаленьня, пажадана з спасылкай на канкрэтны пункт гэтага правіла.

Агульныя правілы[рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Як выдаляць артыкулы

Калі артыкул не падпадае пад азначаныя ніжэй крытэры, то яе трэба прапанаваць да выдаленьня з дапамогай даданьня на яе шаблёну {{Выдаліць}} і стварэньня асобнай прапановы на Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне.

Перад выдаленьнем старонкі адміністратарам рэкамэндуецца прагледзець гісторыю старонкі і пераканацца ў тым, што бягучая вэрсія старонкі не зьяўляецца вынікам зьнішчэньня нармальнай вэрсіі — у адваротным выпадку, варта зрабіць аднаўленьне да папярэдніх вэрсіяў.

Адміністратарам і тым, хто пазначае старонкі да хуткага і безумоўнага выдаленьня, варта пазьбягаць пазначэньня старонкі, калі яе стварылі зусім нядаўна (альбо на ёй стаіць шаблён {{Рэдагую}} — пэўныя аўтары ствараюць артыкулы ў некалькі этапаў, пэрыядычна захоўваючы бягучую вэрсію. У момант пазначэньня артыкула да хуткага выдаленьня праца над ім можа яшчэ весьціся, і такая адзнака можа адштурхнуць аўтара, асабліва пачаткоўца.

Крытэрыі хуткага выдаленьня[рэдагаваць крыніцу]

Агульныя[рэдагаваць крыніцу]

Агульныя ўмовы ўжываюцца да артыкулаў у кожнай прасторы назваў.

  1. Няўцямны зьмест, што відавочна ня мае ніякага зьместу, або тэкст, які складаецца з выпадковых знакаў. Сюды не ўваходзяць такія выпадкі, як: дрэнная артаграфія, доўгія сумныя маналёгі («самаплёцтва»), не сфармуляваны і структураваны матэрыял («плынь думак»), правакацыі з мэтай выклікаць усякую спрэчку («флейм»), дрэнна перакладзеная артыкул зь іншай мовы, містыфікацыя (артыкул, які зьмяшчае загадзя хлусьлівыя зьвесткі) і інш. Гэты пункт датычыцца артыкулаў з сапраўды няўцямным зьместам, у якім нельга знайсьці ніякага значэньня;
  2. Тэсты. Напрыклад: «Тэст», «Праверка». Сюды ўваходзяць усе выпадкі, калі якісьці аўтар надумаў праверыць магчымасьць стварэньня старонак;
  3. Вандалізм, а таксама часовыя перанакіраваньні, створаныя пры ліквідацыі наступстваў вандалізму;
  4. Ідэнтычная копія выдаленай раней старонкі, якую выдалілі як у выніку абмеркаваньня, так і ў выніку хуткага выдаленьня. Гэта не датычыцца старонак, адноўленых па памылковым выдаленьні;
  5. Усякая старонка, запыт на выдаленьне якой паставіў яе адзіны аўтар, у выпадку, калі аўтар паказвае прычыны да такога выдаленьня[a];
  6. Старонкі абмеркаваньня ўжо выдаленых старонак, апроч выпадкаў, калі на такой старонцы абмяркоўвалася сама магчымасьць выдаленьня, і калі на яе спасылаюцца іншыя абмеркаваньні;
  7. Нямэтавае выкарыстаньне старонак абмеркаваньняў, шаблёнаў, катэгорыяў. Трэба выдаляць старонкі, на якіх прысутнічае тэкст відавочна іншага прызначэньня, часта тэставы. У прыватнасьці, абмеркаваньні на прызначаюцца для паведамленьняў на іншую тэму і для абмеркаваньня прадмета артыкула, а катэгорыі — наогул для ўсякага тэксту, апроч таго, які тлумачыць яе сутнасьць;

Артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

  1. Вельмі кароткія артыкулы бяз сэнсу або зь вельмі невялікім зьместам[b], што не падыходзіць пад фармат энцыкляпэдыі. Сюды таксама падыходзяць артыкула, зьмест якіх капіюе загаловак. Ня варта выдаляць накіды артыкулаў;
  2. Артыкулы не па-беларуску'; у прыватнасьці скапіяваныя зь іншамоўнага разьдзелу Вікіпэдыі;
    • Выняткі складаюць артыкулы, створаныя нядаўна: часам так робіцца дзеля перакладу іншага артыкула ў некалькі этапаў. У такіх выпадках на артыкуле мусіць стаяць шаблён {{Рэдагую}}. Артыкулаў з тэкстамі гімнаў іншых краін гэтае правіла ня тычыцца.
    • Сюды таксама належаць артыкулы, якія цалкам складаюцца зь нявычытанага машыннага перакладу
  3. Артыкулы, якія складаюцца з адных унутраных або вонкавых спасылак. Сюды ўлучаюцца артыкулы бяз тэксту, але з прастаўленымі катэгорыямі, інтэрвікі, разьдзелам «Глядзіце таксама» зь сьпісам вонкавых спасылак і іншым;
  4. Артыкулы пра несумненна нязначныя рэчы. Калі ж хтосьці аргумэнтавана настойвае на значнасьці прадмету артыкула, такі артыкул трэба выносіць на абмеркаваньне;
  5. Артыкулы, якія дублююць ўжо наяўныя артыкулы. Зьвярніце ўвагу, што хутка выдаляцца мусяць толькі нядаўна створаныя артыкулы, тэкст якіх цалкам дублюе іншыя; у адваротным выпадку можа быць пажаданым аб'яднаць тэкст і гісторыі артыкулаў. Часам мэтазгодна не выдаляць артыкул-копію, а стварыць зь яе перанакіраваньне на артыкул з правільнай назвай;
  6. Відавочны спам. Пад гэты крытэр падпадаюць артыкулы, напісаныя неэнцыкляпэдычным стылем, якія не ўтрымліваюць ніякай карыснай інфармацыі, апроч відавочнай рэклямы прадмету артыкула (нават калі ён значны). Калі ёсьць сумневы датычна мэтазгоднасьці выкарыстаньня гэтага крытэру, лепш вынесьці артыкул на абмеркаваньне.

Старонак-перанакіраваньняў[рэдагаваць крыніцу]

Перанакіраваньне можна выдаліць неадкладна, калі ў іх няма ніякай карыснай гісторыі выпраўленьняў і:

  1. Яны накіроўваюць на неісныя артыкулы («разарваныя перанакіраваньні»). Перад гэтым варта паспрабаваць зьмяніць перанакіраваньне такім чынам, каб яно паказвала на патрэбны артыкул, калі гэта магчыма;
  2. Яны перанакіроўваюць з асноўнай прасторы назваў у прастору «Удзельнік:». Часам новыя ўдзельнікі ствараюць артыкулы пра сябе ў агульнай прасторы назваў, а потым, па пераносе ў прастору «Удзельнік:», застаюцца перанакіраваньні;
  3. Старонкі-перанакіраваньні з грубымі памылкамі, асабліва з сумесьсю альфабэтаў ў адным слове. Гэта ня тычыцца перанакіраваньняў, у якіх здараюцца частыя памылкі, або перанакіраваньняў з множнага ліку на адзіны лік (ці наадварот);
  4. Перанакіраваньне паміж старонкамі абмеркаваньня артыкулаў. Часьцей за ўсё такія перанакіраваньні ствараюцца пры перайменаваньні артыкула, які мае старонку абмеркаваньня. Пры гэтым варта пераканацца, ці няма на гэтае перанакіраваньне спасылак; калі ёсьць — перад выдаленьнем выправіць іх на новы варыянт.

Файлаў[рэдагаваць крыніцу]

  1. Файл вельмі нізкай якасьці у выпадку, калі існуе аналяг такога файла, але вышэйшай якасьці;
  2. Сапсаваны або пусты файл;
  3. Ідэнтычны файл, які не выкарыстоўваецца. Калі файлы рознай якасьці, то выдаляецца горшы, з папярэдняй заменай спасылкі на старонках;
  4. Файл зь незразумелым ліцэнзійным статусам (Ліцэнзія, крыніца, зьвесткі пра аўтара або ўладальніка аўтарскіх правоў адсутнічаюць або выклікаюць сумнеў) трэба выдаліць з сэрвэра праз 7 дзён па даце выстаўленьня шаблёну-папярэджаньня, незалежна ад таго, выкарыстоўваецца ён ці не;
  5. Несвабодны файл, які не выкарыстоўваецца, можна выліць праз 7 дзён па даце выстаўленьня шаблёну;
  6. Несвабодны файл, які не адпавядае крытэрам сумленнага выкарыстаньня, можна выдаліць праз 7 дзён па даце выстаўленьня адпаведнага шаблёну;
  7. Файл, для якога ёсьць замена на Вікісховішчы;
  8. Файлы, перанесеныя на Вікісховішча.

Катэгорыяў[рэдагаваць крыніцу]

  1. Пустыя катэгорыі (Катэгорыі, з моманту стварэньня якіх прайшло тры дні і ў якіх не было ніводнай падкатэгорыі на працягу апошніх 3 дзён), чый адзіны кантэнт-спасылка на бацькоўскія катэгорыі;
    • Гэта ня тычыцца катэгорыяў, выдаленьне якіх знаходзіцца ў стадыі абмеркаваньня. Цалкам магчыма, што катэгорыю хочуць перайменаваць або аб'яднаць зь іншай катэгорыяй.

Старонак удзельнікаў[рэдагаваць крыніцу]

  1. Старонкі асабістай прасторы на запыт уладальніка;
  2. Старонкі абмеркаваньняў ананімных удзельнікаў, калі паведамленьні на такіх старонках больш ня маюць значэньня. Гэта патрабуецца, каб не адпужваць іншых удзельнікаў з тым жа IP-адрасам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Напрыклад, нельга выдаляць артыкулы, якія адпавядаюць усім правілам, калі аўтар надумаў пакінуць Вікіпэдыю і сьцерці свае артыкулы
  2. ^ Фармальны крытэр — менш за 296 байт