Вікіпэдыя:Прыхоўваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ПРЫХ

Прыхоўваньне (затойваньне) ўлучае схаваньне рэдагаваньняў і апісаньняў зьмяненьняў, імёнаў удзельнікаў і запісаў журналу з адкрытага доступу. Доступ маюць прыхавальнікі(-цы), сьцюарды(-кі) і ўдзельнікі (-цы) з сусьветнай суполкі супрацоўнікаў. Прыхаваныя зьвесткі могуць праглядаць і вяртаць толькі ўдзельніцы і ўдзельнікі гэтых суполак, за выняткам амбудсмэнаў, якія могуць толькі праглядаць схаваныя зьвесткі, але не вяртаць іх.

Адпаведнае пашырэньне дазваляе аднаўляць затоеныя рэдагаваньні і запісы журналаў безь непасрэднага звароту да базы зьвестак. Таксама яно вызначае ў гісторыі старонкі затоеныя рэдагаваньні. З можнасьцю пашырэньня МэдыяВікі з гісторыі старонак можна прыхоўваць тэксты правак і апісаньні зьмяненьняў, ўліковыя запісы і інтэрнэт-адрасы ўдзельнікаў(-ц). У журнальных запісах магчыма затойваць мэту і парамэтры, апісаньне рэдагаваньня і імя выканаўцы. Дадаткова з правам «схаваць карыстальніка» ('hideuser') прыхавальнікі(-цы) могуць пры блякаваньні затойваць імя ўдзельніка(-цы) ва ўсіх адрэдагаваных старонках і запісах журналу. Затойваньні запісваюць прыватна, і гэты журнал бачны толькі ўдзельнік(-ц-)ам вышэйзгаданых суполак праз Спэцыяльныя:Журналы падзеяў/suppress.

У праектах «Вікімэдыі» ўдзельнікі з суполкі прыхавальнікаў маюць наступныя правы дапомна:

  • 'deleterevision' — выдаленьне і аднаўленьне асобных вэрсіяў старонак;
  • 'deletelogentry' — выдаленьне і аднаўленьне асобных запісаў журналу;
  • 'hideuser' — блякаваньне рахунку ўдзельніка і яго хаваньне;
  • 'suppressrevision' — праглядаць, хаваць і аднаўляць пэўныя вэрсіі старонак, зробленыя любым удзельнікам;
  • 'suppressionlog' — прагляд прыватных журналаў;
  • 'abusefilter-hide-log' — хаваньне запісаў ў журнале злоўжываньняў;
  • 'abusefilter-hidden-log' — прагляд схаваных запісаў у журнале злоўжываньняў.

Усе прыхавальнікі(-цы) і сьцюарды(-кі), якія карыстаюцца рэтрансьляваным інтэрнэт-чатам, мусяць мець доступ да прыватнага каналу #wikimedia-privacy.

Выкарыстаньне[рэдагаваць крыніцу]

Магчымасьць прыхоўваньня ўхваляюць да выкарыстаньня ў 4-х выпадках:

  1. прыбіраньне неадкрытых асабістых зьвестак, такіх як тэлефонныя нумары, хатнія адрасы і месцы працы, тоеснасьці мянушак і безыменных асобаў, якія не абнародавалі сваёй тоеснасьці, або грамадзкіх асобаў, якія не абнародавалі гэтых асабістых зьвестак;
  2. прыбіраньне імаверна ганебных зьвестак на параду праўніка Фундацыі «Вікімэдыя» або калі справа ясная і няма рэдакцыйных падставаў зьберагаць інфармацыю;
  3. прыбіраньне парушэньняў аўтарскага права на параду праўніка Фундацыі «Вікімэдыя»;
  4. хаваньне назваў крыклівых нападак у аўтаматычных сьпісах і журналах, дзе гэта не парушае гісторыю рэдагаваньняў. Крыклівы напад яўна накіраваны на прыніжэньне, пагрозу і ганьбаваньне, абразу і назаляньне камусьці.

Звычайна мясцовыя прыхавальнікі(-цы) маюць праводзіць мясцовае прыхоўваньне, калі яны даступныя. Сьцюарды(-кі) могуць выконваць мясцовае прыхоўваньне пры пільнай патрэбе, падчас міжвікійных пытаньняў або калі няма даступных мясцовых прыхавальнікаў(-ц).

Доступ да прыхоўваньня даюць сьцюарды(-кі). Прыхавальнікі(-цы) маюць быць у веку ад 18 гадоў і паўналетнімі ў сваёй юрысдыкцыі, а таксама згоднымі падпісаць Пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці неадкрытых зьвестак Фундацыі «Вікімэдыя». Яны таксама маюць азнаёміцца з Палітыкай прыватнасьці.

Сьцюарды(-кі) могуць праглядаць вэрсіі ва ўсіх віках і надаваць сабе правы прыхавальнікаў(-ц) у тэрміновых выпадкаў ці ў тых віках, дзе няма ўласных прыхавальнікаў(-ц) і пададзены слушны запыт. У любой вікі мае быць прынамсі 2 мясцовыя прыхавальнікі(-цы) або ніводнага. Гэта патрэбна для таго, каб яны маглі ўзаемна кантраляваць адзін аднаго. Калі ў вікі застаецца толькі адзін прыхавальнік (пасьля таго, як другі сыходзіць або пазбаўляецца правоў), супольнасьць мае безадкладна прызначыць іншага або пазбавіць правоў і другога.

Супольнасьць мае ўхваляць прыхавальнікаў(-ц) паводле згоды, пакуль у Беларускай Вікіпэдыі няма Трацейскага камітэту. Вылучэнцы(-кі) маюць запытаць пра гэта ў рамках мясцовай супольнасьці і абвясьціць пра гэты запыт мясцовай супольнасьці належным чынам праз старонку абмеркаваньня супольнасьці, форум і сьпіс рассылкі. Удзельнік(-ца) мае запытаць доступ праз m:Steward requests/Permissions са спасылкай на рашэньне супольнасьці пасьля здабыцьця згоды (прынамсі 70 % галасоў у падтрымку або найбольшы лік галасоў на альтэрнатыўных выбарах) ў мясцовай супольнасьці з ухвалой прынамсі 25 сябровак і сяброў.

Удзельнікаў(-ц) можа таксама прызначаць Трацейскі камітэт, абраны ўхвалой 25 сябраў Беларускай Вікіпэдыі, калі мясцовая супольнасьць ня вырашыць зрабіць гэта празь незалежныя выбары. Пасьля ўзгадненьня сябар(-роўка) мясцовага Трацейскага камітэту мае разьмясьціць запыт на m:Steward requests/Permissions.

Мясцовыя адміністратары(-кі) таксама могуць выдаляць пэўныя запісы ў гісторыі зьменаў або журнале, што зьмяшчаюць прыхоўвальныя зьвесткі, але яны працягнуць быць бачнымі адміністратар(-к-)ам да іх прыхаваньня.

Пазбаўленьне доступу[рэдагаваць крыніцу]

Доступ да прыхоўваньня адклікаюць сьцюарды(-кі). Калі ўліковы запіс удзельніка(-цы) з доступам да прыхоўваньня бязьдзейны цягам больш як год, ён пазбаўляецца свайго доступу да прыхоўваньня. У выпадку злоўжываньня правамі сьцюард(-ка) і прыхавальнік(-ца) пазбаўляюцца свайго доступу безадкладна. У прыватнасьці, такое можа здарыцца, калі дзеяньні ўчыняюцца пасьлядоўна без паважнай на тое падставы. Пры гэтым, маюць падавацца спасылкі на доказы кепскіх паводзінаў.

Падазрэньне ў злоўжываньнях прыхоўваньнем мае абмяркоўвацца ў Беларускай Вікіпэдыі. Супольнасьць можа галасаваць за пазбаўленьне доступу, калі адсутнічае мясцовы Трацейскі камітэт. Пры існаваньні мясцовага Трацейскага камітэту рашэньне наконт пазбаўленьня доступу можа прымаць і ён. Пазбаўляць правоў могуць толькі сьцюарды(-кі). Сьцюард(-ка) можа самастойна вырашыць не пазбаўляць доступу, але можа дапамагчы падаць зьвесткі, патрэбныя для доказу злоўжываньня (такія як журнал). Пры патрэбе, у прыватнасьці ў выпадку непавагі да Палітыкі прыватнасьці, можна таксама зьвярнуцца з запытам на пазбаўленьне доступу ва Ўправу Фундацыі «Вікімэдыя».