Ліцэнзіі Творчых грамадаў
Ліцэ́нзіі «Творчых грамадаў» — шэраг ліцэнзіяў у галіне аўтарскага права, складзеных амэрыканскай некамэрцыйнай арганізацыяй «Творчыя грамады». Першыя вэрсіі ліцэнзіяў зьявіліся 16 сьнежня 2002 году.[1][2] Па стане на ліпень 2010 году ліцэнзіі «Творчых грамадаў» даступныя афіцыйна ў 53 краінах (адбываецца як пераклад ліцэнзіі на іншыя мовы, гэтак і імплемэнтацыя ліцэнзіяў у прававую сыстэму дзяржаваў).[3] Таксама вядзецца праца над адаптацыяй для 9 наступных краін.[3]
Віды ліцэнзіяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе ліцэнзіі «Творчых грамадаў» перш за ўсё маюць «базавыя правы» (анг. baseline rights), у склад якіх уваходзяць права на свабоднае выкарыстаньне, капіяваньне, распаўсюджаньне ў любой форме. Кожная з шасьці ліцэнзіяў мае ўласныя патрабаваньні, якія выбіраюцца з чатырох даступных:
Attribution by |
Share-Alike sa |
Non-Commercial nc |
No Derivative Works nd |
Дазваляецца капіяваньне, распаўсюджаньне, публічнае прадстаўленьне працы і вытворных ад яе пры ўмове пазначэньня аўтара. | Дазваляецца распаўсюджаньне вытворных ад арыгінальнай прац пры ўмове выкарыстаньня ліцэнзіі, ідэнтычнай ліцэнзіі арыгінальнай працы. | Дазваляецца капіяваньне, распаўсюджаньне, публічнае прадстаўленьне працы і вытворных ад яе толькі ў некамэрцыйных мэтах. | Дазваляецца капіяваньне, распаўсюджаньне, публічнае прадстаўленьне працы толькі ў першатворным выглядзе. |
Камбінацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пазначаных вышэй чатырох магчымых абмежаваньняў выкарыстаньня ўсяго магчымыя 16 камбінацыяў, зь якіх 11 камбінацыяў ёсьць слушнымі ліцэнзіямі «Творчых грамадаў», а астатнія 5 — не. З тых пяці камбінацыяў чатыры ўлучаюць патрабаваньні nd і sa, якія пярэчаць адно воднаму. Пятае не ўлучае ніводнага патрабаваньня. З адзінаццаці застаўшыхся 5 ня маюць у складзе патрабаваньняў by, але ў 98% выпадкаў аўтары жадаюць, каб пры выкарыстаньні згадвалася іх аўтарства. Таму звычайна выкарыстоўваюцца шэсьць ніжэй пададзеных ліцэнзіяў:
- Attribution (cc by)
- Attribution Share-Alike (cc by-sa)
- Attribution No Derivatives (cc by-nd)
- Attribution Non-Commercial (cc by-nc)
- Attribution Non-Commercial Share-Alike (cc by-nc-sa)
- Attribution Non-Commercial No Derivatives (cc by-nc-nd)
Зь іх першыя дзьве ліцэнзіі лічацца вольнымі, таму што іх умовы не супярэчаць вызначэньню «вольнага твору культуры».[4] У той жа час, ніводная зь іх не зьяўляецца капілэфтнай.[4]
Адмаўленьне ад асобных правоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як закладзеныя ў ліцэнзіі пэўныя патрабаваньні, гэтак і закладзеная магчымасьць іх адкліканьня (анг. waiving). Уладальнік аўтарскіх правоў можа адмовіцца ад некаторых правоў, напрыклад, выключнага права на камэрцыйнае выкарыстаньне.[5]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Creative Commons launch, Scripting News. 16 сьнежня 2002 году. (анг.)
- ^ Creative Commons Unveils Machine-Readable Copyright Licenses, «Творчыя грамады». 16 сьнежня 2002 году. (анг.)
- ^ а б International, «Творчыя грамады» (анг.)
- ^ а б Licenses, Definition of Free Cultural Works (анг.)
- ^ Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported (анг.)