Прастора назваў (па-ангельску: Namespace) — гэта спэцыяльны мэханізм для адрозьніваньня старонак паводле прызначэньня (энцыкляпэдычныя, карыстацкія, службовыя і да т. п.). Адзнакай прыналежнасьці старонкі да той ці іншай прасторы назваў ёсьць спэцыяльны прэфікс з двукроп’ем. Напрыклад, гэтая старонка (Вікіпэдыя:Прастора назваў) належыць да прасторы імёнаў Вікіпэдыя; старонка Дапамога:Зьмест — да прасторы імёнаў Дапамога, і да таго падобнае.
Вікіпэдыя выкарыстоўвае схему з 18 стандартных прастораў назваў: асноўная прастора імёнаў (бяз прэфіксаў — у асноўным для энцыкляпэдычных старонак), 15 дадатковых з прэфіксамі і двух псэўдапрастор назваў.
{{NAMESPACE}} вяртае прастору назваў бягучай старонкі.
{{ns:лік}} вяртае лякалізаваную назву прасторы.
{{nse:лік}} вяртае тое ж самае, але ў фармаце URL-адрасу MediaWiki, дзе пропусты замененыя сымбалем падкрэсьленьня, што дазваляе выкарыстоўваць іх у вонкавых спасылках.