Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Правіла пра пароль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ППП

Гэта падсумаваньне Правіла пра пароль.

Пароль — важны складнік кампутарнай бясьпекі. Кепска падабраны пароль можа прывесьці да недазволенага доступу да ўліковага запісу. Гэта можа мець наступствы, якія ставяць пад пагрозу бясьпеку і прыватнасьць іншых удзельніц і ўдзельнікаў. Моцны пароль ня толькі бароніць асобу, але Вікіпэдыю і Вікірух у цэлым. Гэтае правіла ахоплівае кожнага, хто зарэгістраваў уліковы запіс у Вікіпэдыі.

Патрабаваньні да паролю:

  1. прынамсі 8 знакаў;
  2. адсутнічае ў сьпісе 100 000 найбольш пашыраных у выкарыстаньні пароляў (у Бібліятэцы звычайных пароляў);
  3. адрозьніваецца ад імя карыстальніцы(-ка).

Пры гэтым, пароль мае налічваць прынамсі 10 знакаў, калі карыстальнік(-ца) у суполцы робатаў або належыць да ліку адміністратараў, бюракратаў, рэдактараў фільтру злоўжываньняў, адміністратараў інтэрфэйсу, сьцюардаў ці правяральнікаў удзельнікаў.

Дружына бясьпекі «Вікімэдыі» можа запатрабаваць зьмяненьня пароляў усіх карыстальніц і карыстальнікаў у выпадку здарэньня.