Гэта старонка зьяўляецца часткай правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам павінны падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі ёсьць сумневы, першапачаткова абмяркуйце іх на старонцы абмеркаваньня.
Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:
Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У пэўных выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў гледжаньня з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць якісьці з варыянтаў як «найлепшы пункт гледжаньня» або «непахісную ісьціну». Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта магчыма, асабліва ў спрэчных артыкулах(en). Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце разьвязаць канфлікт.
Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і пашыраць. Паважайце аўтарскае права. У сувязі з вольным ліцэнзаваньнем усяго зьместу Вікіпэдыі, ніводны ўдзельнік ня мае вынятковых правоў на той або іншы артыкул. Адпаведна, усе ўнесеныя вамі праўкі, у сваю чаргу, могуць быць бязьлітасна адрэдагаваныя, перапрацаваныя суполкай і пашыраныя ў хоць якім выглядзе.
Вікіпэдыя ня мае нязьменных правілаў з выняткам пяці, пададзеных на гэтай старонцы. Будзьце рашучымі і ня бойцеся рабіць памылкі: атрымлівайце задавальненьне ад рэдагаваньня, бо ніхто не вымагае ад вас стварэньня ідэальных артыкулаў, хоць да гэтага, безумоўна, варта імкнуцца. Ня бойцеся штосьці сапсаваць, кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі(en) і можа быць хутка адноўленая, таму вы ніяк ня зможаце выпадкова нашкодзіць Вікіпэдыі або незваротна выдаліць тэкст.