Вікіпэдыя:Палітыка прыватнасьці
Выгляд
Скарачэньне: ВП:ПАП |
---|
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Гэта падсумаваньне Палітыкі прыватнасьці.
Мы верым, што Вы не абавязаныя даваць асабістых зьвестак, каб удзельнічаць у руху вольных ведаў, таму Вы можаце:
- Чытаць, рэдагаваць або выкарыстоўваць усялякую бачыну «Вікімэдыі» без рэгістраваньня ўліковага запісу.
- Рэгістраваць уліковы запіс без падачы адраса электроннай пошты або сапраўднага імя.
Мы жадаем разумець, як выкарыстоўваюцца бачыны «Вікімэдыі», каб палепшыць іх для Вас, таму зьбіраем некаторыя зьвесткі, калі Вы:
- Робіце абнародаваны ўнёсак.
- Рэгіструеце ўліковы запіс або абнаўляеце Вашую старонку ўдзельніцы(-ка).
- Карыстаецеся бачынамі «Вікімэдыі».
- Адсылаеце нам электронныя лісты або бярэце ўдзел у апытаньні або падаеце зваротную сувязь.
Мы адданыя:
- Апісаньню ў гэтай Палітыцы прыватнасьці таго, як Вашыя зьвесткі могуць скарыстаць або пашырыць.
- Выкарыстаньня абгрунтаваных захадаў захоўваньня Вашых зьвестак у бясьпецы.
- Ніколі не прадаваць Вашыя зьвесткі і не дзяліцца імі з трэцімі бакамі для задачаў збыту.
- Пашырэньню Вашых зьвестак толькі ў такіх абмежаваных выпадках, як паляпшэньне бачынаў «Вікімэдыі», падпарадкаваньне закону або абарона Вас і іншых.
- Захоўваньню Вашых дадзеных цягам найкарацейшага магчымага часу, сумяшчальнага зь вядзеньнем, разуменьнем і паляпшэньнем бачынаў «Вікімэдыі», а таксама з нашымі абавязкамі паводле закону.
Ведайце, што:
- Усялякі зьмест, які Вы дадаеце, або ўсялякае зьмяненьне, якое Вы робіце на бачыне «Вікімэдыі», будзе пастаянна абнародаваным.
- Калі Вы дадаеце зьмест або робіце зьмяненьне на бачыне «Вікімэдыі» без уваходу, гэты зьмест або зьмяненьне адкрыта і пастаянна заархівуецца ў зацікаўленасьцях грамадзкасьці. Ваш зьмест або зьмяненьне прыпішуць Інтэрнэт-адрасу, скарыстанаму ў той час, замест імя ўдзельніка(-цы).
- Нашая супольнасьць добраахвотных рэдактарак(-ў) і ўдзельніц(-каў) — самакіраваная. Пэўныя адміністратаркі(-ы) бачынаў «Вікімэдыі», абраныя супольнасьцю, выкарыстоўваюць прылады, якія даюць ім абмежаваны доступ да неабнародаваных зьвестак пра нядаўні ўнёсак, каб яны маглі абараніць бачыны «Вікімэдыі» і ажыцьцявіць палітыку.
- Гэтая Палітыка прыватнасьці не датычыць усіх бачынаў і паслуг, якімі ведае Фундацыя «Вікімэдыя», а менавіта тых, што маюць сваю ўласную палітыку прыватнасьці (як крама «Вікімэдыя») або бачыны і паслугі, якімі ведаюць трэція бакі (як праекты староньніх распрацоўнікаў праз Воблачныя паслугі «Вікімэдыі»).
- Часам мы выдаем адкрытыя і злучаныя або неасабістыя зьвесткі для грамадзкасьці праз звалкі і наборы дадзеных у якасьці нашага забавязаньня асьвеце і дасьледаваньням па ўсім сьвеце.
Вы можаце не карыстацца бачынамі «Вікімэдыі» дзеля абароны Фундацыі «Вікімэдыя» і іншых карыстальніц(-каў), калі ня згодныя з нашай Палітыкай прыватнасьці.